icon
Культура

«ГВ» разыгрываюць запрашальныя білеты на канцэрт арт-гурта «Беларусы»

16:20 / 05.01.2017
Автор: Iрына Аляксандрава

Малады, харызматычны, абаяльны арт-гурт «Беларусы» пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата 17 студзеня ў ГЦК будзе вітаць гомельскага слухача. «ГВ» разыгрываюць на іх «Вялiкi калядны канцэрт» запрашальныя білеты.

 

На сёння гурт з’яўляецца адным з самых запатрабаваных калектываў у нашай краіне. «Беларусы» вылучаюцца прафесійным майстэрствам, выключнымі вакальнымі дадзенымі, а іх абаяльнасць ужо паланіла сэрцы слухачоў і ўразіла кожнага, хто меў магчымасць прысутнічаць на канцэрце.

 

Што ўваходзіць у рэпертуар спевакоў? Ён у іх самы разнастайны! Гэта не толькі песні на нашай мілагучнай роднай беларускай мове, але і сусветныя хіты. Яны выконваюць кампазіцыі ў розных стылях: джаз, класіка, народная песня. Калектыў вельмі ўнікальны, бо ў іх гарманічна спалучаюцца акадэмічнае майстэрства, юнацкая весялосць, народныя матывы і ўласцівая кожнаму беларусу шчырасць.

 

«Беларусы» – прыгожыя, натхнёныя, рознабаковыя, абаяльныя, адукаваныя, яны ведаюць культуру розных краін, але ў першую чаргу ўзбагачаюць і шануюць сваю.

 

«ГВ» сумесна з Гомельскай абласной філармоніяй разыграюць запрашальны білет на дваіх. Ён дастанецца таму, хто хутчэй за іншых назаве імя і прозвішча ўдзельніка калектыву з Гомеля, які раней быў спартсменам і аўтаслесарам, а затым змяніў жыццё, паступіўшы на акадэмічныя спевы. Адказы дасылайце на gomelved@mail.ru

 

Пачатак канцэрта ў 18.30.

Читайте "Гомельские ведомости" в Вконтакте, Twitter, Facebook, Instagram, Youtube, Одноклассниках

   Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы оставить комментарии.



наверх