Аляксандра Вішнеўская Аляксандра Вішнеўская
14:30 23 Октября 2017 Молодежь

Грамадска-культурная акцыя «#МАЁЙКРАІНЕ» прайшла ў Гомелі

Грамадска-культурная акцыя «#МАЁЙКРАІНЕ» завяршылася на пляцоўцы каля Лядовага палаца абластнога цэнтра вялікім гала-канцэртам, у якім прынялі ўдзел лепшыя творчыя калектывы і дыджэі горада.

Серыя грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў прайшла ў Гомелі і вобласці ў рамках акцыі «#МАЁЙКРАІНЕ». Яе мэта – прыцягненне грамадзян, у першую чаргу моладзі, да рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць роднай краіны і яе жыхароў, прапаганда інтэлектуальнага, творчага патэнцыялу Гомельшчыны і ўмацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі.

Упершыню акцыя праводзілася ў мінулым годзе ў фармаце інтэрнэт-праекта – удзельнікі выкладвалі справаздачы аб мерапрыемствах у спецыяльнай групе сацыяльнай сеткі «ВКонтакте». У гэтым годзе акцыя літаральна выйшла за межы сеткі і набыла характар масавага руху па ўсёй тэрыторыі вобласці. Варта адзначыць, што гэтая акцыя праводзіцца толькі ў Гомельскай вобласці і з'яўляецца ўнікальнай.

Сама акцыя стартавала яшчэ ў першай палове 2017 года, мерапрыемствы праходзілі ў кожным горадзе вобласці. Рэалізацыі дабрачынных мерапрыемстваў па ўсёй вобласці пачалася яшчэ ў сакавіку гэтага года. Так, напрыклад, у Хойніках ўдзельнікі акцыі адкрылі невялікі парк адпачынку ў новым жылым раёне.

Фінальным этапам акцыі 21 кастрычніка стала пасадка дрэў на дзіцячай пляцоўцы каля Лядовага палаца. У закладцы алеі прынялі ўдзел прадстаўнікі 21 раёна вобласці – менавіта столькі дрэў было пасаджана. Далучыліся да пасадкі дрэў піянеры і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў.

«Дзякуючы такім акцыям, – адзначыла другі сакратар Гомельскага абласнога камітэта ГА БРСМ Юлія Ліпоўская, – адбываецца кансалідацыя грамадства. Карысныя справы – гэта як прыклад усім астатнім, што толькі калі мы разам, мы можам нешта зрабіць».

Непасрэдна ў дзень гала-канцэрта госці мерапрыемства змаглі паўдзельнічаць у інтэрактыўных пляцоўках, віктарыне на веданне гісторыі горада і Беларусі. Для маленькіх жыхароў горада былі арганізаваны гульнявыя праграмы і фотазоны. Усе жадаючыя маглі зрабіць фота каля маляўнічага стэнда «Майму гораду», паставіць «лайк» свайму гораду на карце вобласці, бясплатна адправіць паштоўку сваім сябрам і атрымаць вышыванку.

0_10.jpg

0_12.jpg

0_13.jpg

0_14.jpg

0_15.jpg

0_16.jpg

0_17.jpg

0_1.jpg

0_11.jpg


Автор фото: vk.com

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях