Год Науки

Навукова-асветніцкая канферэнцыя «Спадчына Францыска Скарыны і сучасны свет» прайшла ў Гомелі

11:20 / 10.04.2017
Автор: Маргарита Вишневецкая
Фото: Светлана Батракова

Навукова-асветніцкая канферэнцыя «Спадчына Францыска Скарыны і сучасны свет», арганізатарамі якой сталі  Гомельская  абласная ўніверсальная бібліятэка імя В. І. Леніна і Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны  сабрала аднадумцаў і сяброў.

 

Распачалася яна незвыйчайна – тэатралізаваным  зваротам Францыска Скарыны і Эразма Ратэрдамскага да прысутных. Іх ролі выканалі акцёры народнага аматарскага тэатра «Гракі» абласной бібліятэкі – яны паказалі фрагмент спектакля па п’есе Івана Штэйнера «Мудрости зачало иль конецъ». Паэтычную кампазіцыю «Вобраз Францыска Скарыны ў беларускай паэзіі ХХ–пачатку ХХІ стагоддзя» прадставілі  студэнты 2 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. А дапамагала ім у асэнсаванні вобраза першага кнігадрукара кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Фіцнер. Таксама з відэапрывітаннем да прысутных звярнуўся намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша:

 

– Вельмі прыемна, што падобнага кшталту праекты з поспехам развіваюцца на беларускіх прасторах. Хочацца адзначыць унікальнасць тэматыкі канферэнцыі і шчыра пажадаць поспехаў кожнаму ўдзельніку.

 

Да яго слоў далучыўся  прарэктар па выхаваўчай рабоце ГДУ імя Ф. Скарыны Юрый  Нікіцюк, які адзначыў, што канферэнцыя можа стаць стартавай пляцоўкай для  будучых культурных узаемадзеянняў і розных мерапрыемстваў, у тым ліку міжнароднага ўзроўню.

 

У сваю чаргу дырэктар бібліятэкі Марына Рафеева падкрэсліла, што канферэнцыя была запланавана ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і павінна звярнуць увагу моладзі да нашай багатай літаратурнай спадчыны. 

 

Асноўнай тэмай выступ-ленняў на канферэнцыі стаў разгляд вобраза Францыска Скарыны ў сучаснай беларускай літаратуры. Гэтаму пытанню прысвяцілі свае даклады доктар філалагічных навук, прафесар Іван  Штэйнер, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Аўдоніна. Загадчык музея Францыска Скарыны пры ГДУ  Канстанцін Усовіч даў падрабязныя звесткі  аб паэтычнай анталогіі пра першадрукара, якая ствараецца ў Беларусі.

 

Падчас мерапрыемства сваімі прыёмамі работы падзяліліся супрацоўнікі абласной бібліятэкі ў дакладзе на тэму папулярызацыі кніжнага мінулага Беларусі. Цікавай дэталлю навуковай канферэнцыі стала адмыслова падрыхтаваная тэматычная бібліяграфія Францыска Скарына на цукерках. Кожны ўдзельнік мерапрыемства, які выступаў з дакладам або задаваў пытанні, мог паспытаць арыгінальны салодкі падарунак ад арганізатараў. Таксама гасцей чакала экскурсія ў музей рэдкай кнігі абласной бібліятэкі.

Читайте "Гомельские ведомости" в Вконтакте, Twitter, Facebook, Instagram, Youtube, Одноклассниках

   Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы оставить комментарии.



наверх