Татьяна Сычкова Татьяна Сычкова
15:00 28 Марта 2017 Образование

У Гомелі распачаўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

У 9 гарадах Беларусі распачаўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па 17 вучэбных прадметах. Гомель прымае знатакоў беларускай мовы і літаратуры. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася ў Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Свае каманды прадставілі ўсе вобласці рэспублікі, горад Мінск, а таксама  ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акрамя таго, прадэманстраваць веды прыехалі і госці з суседніх краін: 6 вучняў з Літвы і Польшчы.

- У гэтым годзе ўдзел прымаюць 120 вучняў, - адзначыла галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Булаўкіна. - Гэта цікавае інтэлектуальнае спаборніцтва. І нам вельмі прыемна адзначыць, што з кожным годам якасць падрыхтоўкі дзяцей узрастае. Мы ганармымся, што вучні шануюць і берагуць роднае слова.

Алімпіяда складаецца з трох тураў: напісанне водгука, выкананне комплекснай працы і вуснае выступленне. Правядзенне ўсіх этапаў і пражыванне ўдзельнікаў арганізавана на базе Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

- Гомельшчына – гэта калыска нашых пісьменнікаў, паэтаў, а таксама тых маладых талентаў, якія любяць свой родны край і матчыну мову, - звярнуў увагу начальнік упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Сяргей Парошын. - Вельмі добра, што ўдзельнікі сабраліся з усёй Беларусі. Мы вельмі рады бачыць і  гасцей з Польшчы, Літвы, якія жадаюць вывучаць беларускую мову, гісторыю нашай краіны і дзяліцца гэтымі ведамі са сваімі сябрамі.

Сяргей Іванавіч таксама адзначыў, што кожны вучань ўжо з’яўляецца пераможцам, бо знаходзіцца на апошнім этапе рэспубліканскай алімпіяды. І самы  галоўны прынцып – быць удзельнікам. 

Гэтага меркавання прытрымліваецца і Варфаламей Васілюк (Польшча), які вырашыў прыняць удзел у інтэлектуальным спаборніцтве.

- На рэспубліканскую алімпіяду ў Беларусь я прыехаў упершыню. У нашай краіне таксама  праводзіцца алімпіяда па беларускай мове, аднак, канешне, яна не такая маштабная, - прызнаўся Варфаламей. – Здаецца, ніколі не магчыма быць да канца ўпэўненым у сваіх сілах, але я намагаўся падрыхтавацца, як мага лепей. Буду чакаць добрых вынікаў.

У вольны час вучні пазнаёмяцца з мясцінамі, якімі славіцца Гомель, наведаюць Гомельскі палаца-паркавы ансамбль, Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава, Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Выгоцкага. З улікам пажаданняў удзельнікаў алімпіяды арганізатары правядуць спартыўна-забаўляльную і культурную праграмы ў сярэдняй школе № 30.

Узнагароджанне пераможцаў галоўнага інтэлектуальнага спаборніцтва пройдзе 31 сакавіка ў Гомельскім дзяржаўным абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі.

1mmtxs3-xaa.jpg

42xrrp8o664.jpg

ecbu2n22ekw.jpg

kwp3qfmvbmk.jpg

ir-mxlqkypq.jpg

kwp3qfmvbmk.jpg

sruzcxkdvt8.jpg

xgr3tbsxxuc.jpg

dsc_7299.jpg

dsc_7301.jpg

dsc_7303_0.jpg

dsc_7318.jpg

dsc_7348.jpg

dsc_7354.jpg

dsc_7360.jpg

dsc_7374.jpg

dsc_7387.jpg


Автор фото: Алексей Смык, автора

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях