icon
Образование

У Гомелі адбыўся рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom»

15:10 / 11.04.2018
Автор: Таццяна Сычкова
Фото: аўтара

У Гомелі адбыўся рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom». Мерапрыемства прымала сярэдняя школа № 11.

 

На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіх чытаюць творы па беларускай літаратуры са школьнай праграмы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з усёй краіны даслалі на конкурс 2048 ролікаў агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Цікава, што лідэрам сярод рэгіёнаў па колькасці дасланых матэрыялаў стала Гомельшчына – 355 ролікаў. У топе твораў  «Спадчына» Янкі Купалы, «Ручэй» Якуба Коласа, «Раманс» Максіма Багдановіча, «Трэба дома бываць часцей» Рыгора Барадуліна. 

 

Па выніках першага этапа спаборніцтва 30 лепшых удзельнікаў з Гомеля і Гомельскай вобласці сустрэліся ў СШ № 11,  каб выканаць адзін з твораў беларускай літаратуры перад журы і гледачамі. Прычым у склад журы ўвайшлі такія знакамітыя асобы, як беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі,  акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт і іншыя. 

 

 

 

0003.jpg

 

 

- Калі даведалася пра гэты конкурс, душа пацягнулася, - паведаміла адна з удзельніц, вучаніца добрушскай гімназіі Аляксандра Рудэнка. – Выбрала твор Івана Грамовіча «Воблакі». Ведаеце, для мяне важна прадставіць сябе, свой горад, гімназію, і, несумненна, паглядзець на іншых дзяцей, набрацца вопыту.

 

Што тут казаць, з пастаўленай мэтай дзяўчынка справілася на самым высокім узроўні. І аказалася ў ліку пераможцаў. Разам з ёй у пяцёрку лепшых трапілі Ірына Шыкалава (СШ № 10 г. Светлагорска), Уладзімір Мішчук (Юравіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа), Павел Саснок (СШ № 6 г. Рэчыцы імя С. У. Сыча) і Аляксандра Ларчанка (СШ № 8 г. Рэчыцы). Усіх пераможцаў узнагародзілі смартфонамі і запрасілі на рэспубліканскі фінал конкурсу, які адбудзецца ў траўні ў Мінску.

 

 

0001.jpg

 

 

0002.jpg

 

 

0004.jpg

 

 

0005.jpg

 

 

0006.jpg

 

 

0007.jpg

 

 

 

 

 

 

 
 

Читайте "Гомельские ведомости" в Вконтакте, Twitter, Facebook, Instagram, Youtube, Одноклассниках

   Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы оставить комментарии.



наверх