icon
Культура

Выстава "Майстры польскага малюнка" праходзіць у Гомелі

10:30 / 06.10.2017
Автор: Наталья Мбакпуо
Фото: Анна Пащенко

Упершыню ў Гомелі прадстаўлена да ўвагі гледачоў выстава са збораў Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках «Майстры польскага малюнка». Убачыць яе можна ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў.

 

У зале палаца больш за 300 графічных твораў польскіх майстроў XIX–XX стагоддзяў. Гэта ўжо не першы праект, які арганізаваны пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску. Выстава дае магчымасць шматлікім гледачам пазнаёміцца з мастацкай культурай суседняй краіны. Цікава адзначыць, што сярод прадстаўленых карцін ёсць пейзажы, сюжэтныя замалёўкі, партрэты, карыкатуры, гістарычныя сцэны, фантасмагорыі і многія іншыя творы, якія захапляюць сваёй жанравай разнастайнасцю.

 

Да ўвагі гледачоў прадстаулены творы вядомых польскіх мастакоў, што дазваляе дакрануцца да жывой гісторыі Польшчы праз зразумелую ўсім мову – мастацтва. Гэта не толькі экспазіцыя сапраўдных твораў польскіх мастакоў, але і адначасова прэзентацыя Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках, размешчаных у Падляшскім ваяводстве, бліжэйшым па суседству з Беларуссю. І невыпадкова культура Беларусі так цесна пераплецена з Польшчай. Нават на прэзентацыі выставы было адзначана, што многія з мастакоў працавалі на тэрыторыі Беларусі. Таму карціны адлюстроўваюць у нейкім сэнсе агульнае мінулае двух народаў.

 

Сярод аўтараў – вялікія мастакі Польшчы – Юліюш Косак (1824–1899), Ян Матэйка (1838–1893), Міхал Элвіра Андрыёлі (1836–1893), Максіміліян Герымскі (1846–1874), Альфрэд Веруш-Кавальскі (1849–1915), Станіслаў Віткевіч (1851–1915), Лявон Вычулкаўскі (1852–1936), Станіслаў Ігнацы Віткевіч «Віткацы» (1885–1939), Альфонс Карны (1901–1989) і іншыя.

 

Захапляе сваёй глыбінёй «Партрэт Станіслава Рудніцкага з дачкой Крысцінай» Чэслава Таньскага, вытанчаны «Партрэт жанчыны», «Клоун» у блакітных колерах, «Базар», які навадняюць людзі, Тадэвуша Болаза, паэтычныя «Вербы над вадой» і «Пейзаж з каровамі і пастушком» Рамана Каханоўскага і многія іншыя творы.

 

Пазнаёміцца з экспанатамі выставы «Майстры польскага малюнка» можна да 19 лістапада.

 

 

0polskiy_1.jpg

 

 

0polskiy_2.jpg

 

 

0polskiy_3.jpg

 

 

0polskiy_4.jpg

 

 

0polskiy_5.jpg

 

 

0polskiy_6.jpg

 

 

0polskiy_7.jpg

 

 

0polskiy_8.jpg

 

 

0polskiy_9.jpg

 

 

0polskiy_10.jpg

 

 

0polskiy_11.jpg

 

 

0polskiy_12.jpg

 

 

0polskiy_13.jpg

 

 

0polskiy_14.jpg

 

 

0polskiy_15.jpg

 

 

0polskiy_16.jpg

 

 

0polskiy_17.jpg

 

 

0polskiy_18.jpg

 

 

0polskiy_19.jpg

 

 

0polskiy_20.jpg

 

 

0polskiy_21.jpg

 

 

 

 

 

 

Читайте "Гомельские ведомости" в Вконтакте, Twitter, Facebook, Instagram, Youtube, Одноклассниках

   Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы оставить комментарии.



наверх