Вызначаны пераможцы конкурсу да 880-годдзя Гомеля | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Апанас Паўлаў Апанас Паўлаў Автор текста
14:09 08 Сентября 2022 880-летие Гомеля 4400

Вызначаны пераможцы конкурсу да 880-годдзя Гомеля

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны вызначылі пераможцаў літаратурнага конкурсу “Табе спяваю, родны Гомель…”, прысвечанага 880-годдзю горада Гомеля. На працягу амаль трох месяцаў жыхары нашага горада і ўсе, хто яго любіць, дзяліліся сваімі творчымі прызнаннямі.



Лепшай у намінацыі “Проза” стала работа “Феномен Пруста-Спартака” студэнткі філалагічнага факультэта Надзеі Гайдук. Аўтар адзначае: 

-  Калі гаварыць пра прычыну майго ўдзелу ў конкурсе, то тут проста вельмі ўдала сышліся ўсе зоркі: даўно нарадзілася ідэя, адсутнасць абмежаванняў для ўдзельнікаў і маё імкненне сказаць Гомелю “я цябе люблю”. Вельмі прыемна быць сярод прызёраў конкурсу, прысвечанага любімаму гораду. Яшчэ больш прыемна было мець магчымасць выявіць сябе і сваё стаўленне да дарагіх рэчаў праз тэкст. Таму хачу сказаць вялікі дзякуй усім арганізатарам!


У намінацыі “Паэзія” як лепшая адзначана работа студэнткі ГДУ імя Ф. Скарыны Анастасіі Капніновай. І гэта не дзіўна, паколькі і ў вершы, і ў прыватнай гутарцы з прызёрам гучыць  вялікая любоў да горада і яго жыхароў: 

-  Мы, гамяльчане, ствараем горад, у якім жывём, яго гісторыю. Адпаведна жыццё Гомеля немагчыма без людзей, якія побач з намі. Безумоўна,  мінулае горада ў яго гістарычнай каштоўнасці і ходзе самой гісторыі, але сення і заўтра горада ў нас, яго жыхарах, якія па інэрцыі робяць крок ля пешаходнага пераходу, якім знаёмы смачны пах “Спартака”, якія вясной абрываюць галінкі бэзу, каб падарыць букет дарагому чалавеку. Гомель – гэта добрыя і ветлівыя людзі. Дзякуючы ім адчуваеш сябе сваім, адчуваеш сябе дома.


Прызёраў выбраць было няпроста, паколькі ўсе работы вызначаліся шчырасцю, надзвычайнай эмацыянальнасцю і цеплынёй пачуццяў. Па словах аднаго з членаў журы – члена Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва, пераможцы міжнародных конкурсаў “Славянскія традыцыі”, “Цэнтр Еўропы”  – Наталлі Уладзіміраўны Івановай, у работах прызёраў найперш уразіла арыгінальнасць, аўтарскае бачанне, свежасць і навізна мастацкіх вобразаў.

Літаратурны конкурс “Табе спяваю, родны Гомель…” – гэта не столькі творчае спаборніцтва таленавітых людзей, колькі яшчэ адна магчымасць сказаць словы ўдзячнасці роднаму гораду і яго жыхарам.  

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N