Танцавальная этна-вечарына пройдзе ў Гомелi
Танцавальная этна-вечарына з элементамі майстар-класа “Млын танцаў” пройдзе 22 лютага ў ГЦК.
Фолк-фэнтазі-гурт “Млын Сонца” мае ў рэпертуары беларускія традыцыйныя танцы і танцы народаў Еўропы эпохі Сярэднявечча. Ужо не першы раз гурт збірае на вечарыну тых, хто ўмее іх танчыць, а таксама тых, хто хацеў бы навучыцца.
У праграме вечарыны будуць не толькі танцы, але і народныя гульні.
Пажадана мець зручны для танцаў абутак і зручную вопратку (вітаюцца народныя строі), а таксама добры настрой.
Прыблізны пералік танцаў: “Кракавяк”, “Грачанікі”, “Верабей”, “Полька-матылёк”, “Базар”, “Картузэ”, “Полька-верацяно”, “Афіцыйны бранль”, “Бранль башмачнікаў”, “Конскі бранль”, “Бранль прачак”, “Алеманда ларэйн”, “Маразуля”, “Ойра”, “Друмул Дракулі”, “Стэла сплэндэнс”, “Падыспань”.