Міжнародны дзень музеяў у філіяле Веткаўскага музея
Штогод 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. У 2014 годзе філіял Веткаўскага музея ў Гомелі адсвяткуе гэтую падзею праграмай "Як пушчу стралу...".
Вас чакае:
12:00 – 23:00 – адкрыццё і экспанаванне ART-праекта “ВОКНЫ” (фотаработы гомельскага фатографа Алега Белавусава).
15:00 – 16:00 – выступленні фальклорна-этнаграфічных, фальклорных калектываў Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага і Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці (“Карагодная пляцоўка”).
15:00 – 19:00 – праца рамесніцкай пляцоўкі: ткацтва, ганчарства, разьба па дрэве, лазапляценне.
15:00 – 19:00 – выстава-продаж клуба майстроў-рамеснікаў “Чароўныя падарункі”.
16:00 – 18:00 – выступленні фальклорна-этнаграфічных, фальклорных калектываў Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага і Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці.
18:00 – 19:00 – майстар-клас па народных бытавых танцах з удзелам гарманіста Віктара Шыпкова з в. Маркавічы Гомельскага раёна.
20:00 – адкрыццё канцэртнай праграмы “Як пушчу Стралу…”.
20:15 – выступ музычнага праекта “Ягорава Гара” (акустычная праграма).
20:45 – выступ фолк-фэнтэзі-гурта "Млын Сонца".
21:30 – выступ acoustic-ethno-rock-jazz-гурта “BIFOLK”.
22:15 - выступ музычнага праекта “Ягорава Гара” (электронная праграма).
22:45 – выступ тэатра агню "Atesh".
23:00 – закрыццё праграмы “Як пушчу Стралу…” прысвечанай Міжнароднаму дню музеяў.
Акрамя таго, з 10.00 да 23.00 будуць працаваць экспазіцыі філіяла Веткаўскага музея і клуб "Параскева". Кожны, хто праглядзіць экспазіцыі, сам вырашае, колькі ён зможа/захоча заплаціць за наведванне.