У Гомелi прадставяць выставачны праект «Моя КУ-КУКОЛКА»
Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава (плошча Леніна, 4) прадставіць новы выставачны праект «Моя КУ-КУКОЛКА». Свет лялек загадкавы і прыцягальны, і гамяльчанам з’явіцца магчымасць пагрузіцца ў гэту атмасферу ужо з 18 ліпеня, 16.00 гадзін.
Галоўная мэта, якую ставяць арганізатары, – паказаць еднасць лялькі і чалавека, паназіраць за тым, як жыццё чалавека ўплывае на стварэнне лялькі і як сама лялька ў далейшым стварае лад жыцця лялечніка. Наведвальнікаў здзівіць шырокі дыяпазан гэтай калекцыі: тут вы знойдзіце і абрадавыя лялькі, і батлеечныя, гліняныя, фарфоравыя, прафесійныя тэатральныя, дзіцячыя гульнёвыя, і сучасныя аўтарскія інтэр’ерныя.
Адмысловае месца будзе займаць старажытная абрадавая лялька. Так, супрацоўнікі музея прыадчыняць заслону таямні з вёсак Пералёўка, Барталамееўка і Фёдараўка, дзе лялька надзялялася рознабаковай сімволікай і мела тонкую абрадавую прыналежнасць. Асаблівае рашэнне знайшла Наталля Палуніна-Барысевіч: мастачка з Гомеля стварае сваіх лялек так, як гэта рабілася сотні гадоў таму, у тэхніцэ пап’е-машэ.
Усе гэта не поўны пералік «смачнасцей», які прыгатавалі працаўнікі музея. Выстава будзе працаваць да канца верасня.