У філіяле Веткаўскага музея прайшла лекцыя аб рамястве з тысячагодовай гісторыяй | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Игорь  Степанцов Игорь Степанцов Автор текста
14:29 24 Октября 2018 Культура

У філіяле Веткаўскага музея прайшла лекцыя аб рамястве з тысячагодовай гісторыяй

У філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Г. Шклярава прайшла лекцыя і майстар-классы “Як пчол вадзіць і за пчоламі хадзіць”.



Ці ведалі вы, што такі від ляснога промыслу, як бортніцтва ў яго натуральным выглядзе з’яўляецца амаль самым старажытным відам збіральніцтва? Выявы са збіраннем мёду дзікіх пчол вучоныя знаходзяць па ўсім свеце, а самыя старыя намаляваны амаль 10 тысяч год назад. Аб гэтым і многім іншым можна было даведацца з унікальнай лекцыі “босага бортніка” Івана Восіпава.





Як від промыслу на беларусскіх землях бортніцтва ўзгадваецца яшчэ ў “Рускай праўдзе”. Далей аб яго вялікай значнасці можна лічыць па тым, што ў трэцім Статуце ВКЛ быў распрацаваны цэлы блок дасканалых прававых зводаў, якія тычыліся гэтага рамяства.



Менавіта XVI – XVII стагоддзі Іван называе “Залатым векам” бортніцтва. Яно становіцца візітовай карткай беларускіх земляў і асобнай галіной гаспадаркі. У тыя часы штогод з тэрыторыі ВКЛ экспартавалася больш за 40 тысяч тон мёду.


Традыцыйнае бортніцтва дайшло да нас амаль без змяненняў. Спадчынныя бортнікі карыстаюцца тымі ж прыладамі працы, што і іх продкі. 



Частка плетню, на якім бортнікі ўзбіраліся на дрэва

Пяшня, якой выдоўбвалі дупло ў калодзе ці ў борці


Па словах Івана Восіпава, для вырабу так званай калоды (штучны вулей для дзікіх пчол) зараз дадалася толькі бензапіла. 


Усе ж астатнія прылады перадаюцца ад бацькі да сына ў спадчыну.


Прылады працы бортніка


Двухсотгадовая калода, вырабленная з дубу


- Чым адрозніваецца бортнік ад пчаляра з пасекай пад домам? Тым, што бортнік з’яўляецца сапраўдным слугой пчалы. 



Ён дапамагае ім існаваць, - кажа Іван. – Таксама бортніцтва аккумулюе шмат розных навыкаў, якія патрэбны каб зрабіць калоду, збіраць мёд.


Калода бортніка на дрэве


Дапоўнілі цікавую лекцыю тэматычная выстава ды майстар-класы па вырабу так званага “плеценя” і калоды. А ўпаўнату адчуць смак бортніцтва дапамаглі дзікі мёд, які Іван сабраў на Лоеўшчыне, гарбата і хатні хлеб.







Автор фото: Ігар Сцепанцоў

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N