«Жыву ў сваiм родным краi»: у Гомелi адкрылася выстава, прысвечаная творчасцi Янкi Купалы
Выстава «Жыву я ў сваiм родным краi» з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы адкрылася у абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна. Яна праходзіць у межах святкавання 140-гадовага юбілею волата беларускай лiтаратуры – Янкі Купалы і 100-годдзя зборніка «Спадчына». На адкрыццi прысутнiчалi i супрацоўнiкi музея.
Выставу прадстаўлялi вершаванымi i музычнымi нумарамi. Вучнi гомельскiх школ чыталi лепшыя i знакамiтыя кожнаму творы паэта. Музычныя нумары былi прадстаўлены песняй «Янка Купала» у выкананнi супрацоўнiцы бiблiятэкi, а таксама iнструментальнага ансамбля вучанiц i канцэртмейстара каледжу мастацтваў iмя Н. В. Сакалоускага.
Наведвальнiкi выставы змогуць убачыць раннюю творчасць Купалы – час напісання твораў, якія склалі яго найлепшыя зборнікі: «Жалейка», «Гусляр», «Шляхам жыцця» і «Спадчына». Усе яны звязаны з трыма знакавымі мясцінамі ў біяграфіі паэта – Яхімоўшчынай, Пецярбургам і Мінскам.
На Яхiмоўшчыне Купала працаваў на бровары i чытаў вершы мясцовым жыхарам i супрацоунiкам. Гэты перыяд яго жыцця адлюстраваны на рэпрадукцыях малюнкаў Міхася Бельскага, Кастуся Харашэвіча і Міхася Міронава.
У Пецярбургу выдаецца першы зборнiк Купалы – Жалейка, дзе былі надрукаваныя 95 лірычных вершаў i ўпершыню публікуецца праграмны верш паэта «А хто там ідзе?», які заняў асаблівае месца ў творчасьці Купалы. Карцiны Янкі Купалы ў Санкт-Пецярбургу створаны яго пляменнiкам, Янкам Раманоўскім.
Акрамя зборнiкаў i бiяграфiчных кнiг з фондаў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна, на выставе прадстаўлены рэпрадукцыі мастацкіх работ з фондаў музея Янкі Купалы, на якiх выяўлены як сам паэт, так i значныя для яго месцы з паэтычнымi краявiдамi.
Выстава будзе працавать у бiблiятэцы з 26 траўня по 30 чэрвеня.
Автор фото: автора