Ад мiнулага да сучаснага: ажурны будынак | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дарья Моложавская Дарья Моложавская Автор текста
15:19 15 Октября 2022 Год исторической памяти 4875

Ад мiнулага да сучаснага: ажурны будынак

На старонках праекта «Бацькаўшчына» мы працягваем цікавае падарожжа ў мінулае Гомеля і параўноўваем яго з горадам, які ведаем сёння. 
 
У якасці старадаўняй ілюстрацыі сёння паштоўка з выявай Аляксандраўскай мужчынскай гімназіі, пабудаванай у 1898 годзе на перакрыжаванні вуліц Аляксандраўскай (Камсамольскай) і Магілёўскай (імя С. М. Кірава). Вядома, што напярэдадні будавання ў горадзе быў аб’яўлены конкурс на лепшы праект.



У выніку распрацоўваў яго вядомы гомельскі архітэктар Станіслаў Шабунеўскі.



Пра мужчынскую класічную гімназію ў Гомелі вядома шмат цікавых фактаў. Напрыклад, тое, што буйную суму на яе будаўніц­тва пералічыла сям’я Паскевічаў, але асноўныя сродкі былі з гарадскога бюджету. Цікава і тое, што першапачаткова ў гімназіі была запланавана і працавала дамавая царква, дзе праходзілі царкоўныя службы для выкладчыкаў, гімназістаў і іх бацькоў, гараджан. У якой частцы будынка яна размяшчалася, вызначыць няцяжка. На паштоўцы прыкметны пазалочаны купал з крыжам. А яшчэ з 1905-га па 1914 год тут вучыўся савецкі авіяканструктар, доктар тэхнічных навук, адзін з заснавальнікаў савецкай рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі Павел Сухі. 



У розных крыніцах можна знайсці падрабязнае апісанне архітэктурных элементаў, выкарыстаных пры рэалізацыі праекта, але нават без гэтых ведаў немагчыма не любавацца прыгажосцю ажурнага будынка. На шчасце, як і напрыканцы XIX стагоддзя, у наш час ён таксама ўпрыгожвае горад Гомель – у яго сценах размяшчаецца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. 


Автор фото: Дарья Моложавская

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N