Ад мiнулага да сучаснага: дом з курданёрам | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дарья Моложавская Дарья Моложавская Автор текста
15:13 28 Августа 2022 Год исторической памяти 457

Ад мiнулага да сучаснага: дом з курданёрам

Зразумела, што так званы рыбны дом, які знаходзіцца на праспекце Леніна, раней ці пазней, але ж трапіў бы ў наш невялічкі праект. Бо надта ён незвычайны і ўтульны. 



Як і некаторыя іншыя прыгожыя будынкі ў Гомелі, гэты – у выглядзе літары «П» – спраектаваў вядомы гомельскі архітэктар Станіслаў Шабунеўскі, які ў савецкія часы будаваў ў тым ліку шматкватэрныя дамы. Так, напрыканцы 20-х гадоў на вуліцы Камсамольскай (да рэвалюцыі – Замкавая, зараз – праспект Леніна) быў узведзены трохпавярховы дом з курданёрам – парадным панадворкам, адасобленнай тэрыторыяй перад уваходам. 



На думку шматлікіх даследчыкаў, у гэтым праекце архітэктар змог злучыць кампактную плошчу і рэдкую для таго часу ўтульнасць. Першапачаткова дом быў разлічаны на 40–45 сямей, але падчас пасляваеннай рэканструкцыі планіроўку будынка значна змянілі. 



Пад старым фотаздымкам, які захоўваецца ў імправізаванай калекцыі ў сацсетках гамяльчаніна Аляксандра Весніна, сярод аматараў гісторыі Гомеля, гісторыкаў, старажылаў не на жарт разгарэлася спрэчка наконт таго, калі было зроблена фота. Па адной з версій – да вайны, па іншай – пасля яе. Нехта апіраецца на пасляваенны выгляд дарожных знакаў, а нехта паддае сумневу прызначэнне агароджы вакол дома.



Дарэчы, сёння гэты прыгожы будынак сярод гамяльчан больш вядомы як рыбны дом. Усё таму, што некалькі дзясяткаў год таму ў падвальным памяшканні тут размяшчаўся адпаведны магазін. 

Улічваючы тое, што вайна не пашкадавала шмат гістарычнай забудовы горада над Сожам, добра, што рыбны дом рэканструявалі. Усё ж такі ён упрыгожвае праспект. 

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N