Колонка главного редактора. Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Ольга Белаш Ольга Белаш Автор текста

Колонка главного редактора. Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей

Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей. Гэтыя словы наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адрасаваў удзельнікам і гасцям юбілейнага Дня беларускага пісьменства, які прайшоў 2–3 верасня. Святочныя мерапрыемствы ў гэтым годзе прымаў Гарадок, горад у Віцебскай вобласці.



Яшчэ, здаецца, зусім нядаўна мы, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Гомельшчыны, збіраліся ехаць у Добруш, дзе праходзіў 29-ты Дзень пісьменства, каб прэзентаваць сваю дзейнасць на «Газетным бульвары» (было, дарэчы, пазнавальна, таму што і сябе паказалі, і на работу калег паглядзелі). А тут вось і 30-ты стаў гісторыяй. Хутка мінае час, але не забываюцца пазітыўныя падзеі, знакавыя мерапрыемствы, неспадзяваныя сустрэчы, адметныя людзі.

Дарэчы, гэта выдатна задумана, што кожны год свята нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці прымае іншая вобласць. Цікава назіраць, 

што новага будзе прыдумана, чым будуць здзіўляць на гэты раз. Здаецца, ну чым яшчэ можна зацікавіць нашага чалавека, калі ўсё паказана-перапаказана. Але ж не, чытаеш (а яшчэ лепш – асабіста назіраеш), што зямля беларуская багатая і на таленты, і на творчых людзей, і на здольных зрабіць неверагоднае. І такі гонар бярэ, калі разумееш: гэта мы, гэта наша. Што, у вас не так?

Вяртаючыся да беларускага пісьменства, нельга не сказаць пра саму беларускую мову. Так, мы ведаем яе не надта добра, а размаўляем на роднай мове яшчэ меней. Што і паспрыяла таму, што гэтыя «неверагодныя» нечаму прысвоілі мову сабе, маўляў, хто размаўляе па-беларуску – той з імі. Але, па-першае, размаўляюць яны не па-беларуску, а на нейкай блытаныне, ды і тое, толькі калі паказальна здымаюць нешта, а па-другое, размаўляць на беларускай мове і падтрымліваць тых, хто хацеў зрабіць пераварот у краіне, – гэта зусім не адно і тое ж. Напрыклад, адна мая сяброўка са студэнцкіх часоў размаўляе толькі па-беларуску, сітуацый з ёй здаралася шмат самых розных, ад камічных да не вельмі радасных, аднак нічога не прымусіла яе змяніць погляды (палітычнай арыентацыі, як кажуць, яна правільнай) ці інакш ставіцца да ўлады. 

Што датычыць мяне, то з лёгкасцю магу перайсці з рускай мовы на белорусский язык и обратно, разговаривать по-белорусски, в принципе, мне так же просто, як і пісаць. Калі я прыйшла пасля ўніверсітэту на работу і патрэбна было пісаць як раз па-беларуску, вось тады была праблема. Усё ж ні школа, ні ўніверсітэт не далі той базы, каб рабіць гэта з лёгкасцю, паспрыяла як раз практыка: больш пішаш – лепш атрымліваецца. Таму давайце не забываць беларускай мовы.

Дарэчы, праз гадоў пяць Дзень беларускага пісьменства вернецца на Гомельшчыну. Практыкі правядзення гэтага свята ў абласных цэнтрах няма, але ж хто ведае, можа, Гомель стане першым у гэтым плане. Пажы

Автор фото: Елена Жукова

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N