Ад мiнулага да сучаснага: на паркавых абрывах | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дарья Моложавская Дарья Моложавская Автор текста
10:30 14 Ноября 2022 Общество 3402

Ад мiнулага да сучаснага: на паркавых абрывах

На старонках праекта «Бацькаўшчына» працягваем цікавае падарожжа ў мінулае Гомеля і параўноўваем яго з горадам, які ведаем сёння.  

Цяжка ўявіць, каб у сучасным горадзе будавалі дамы такім чынам, як на старым фота­здымку, размешчаным уверсе. Але ж, сапраўды, так некалі было, у тым ліку і ў горадзе над Сожам. Па словах старажылаў, аўтар фота захаваў на памяць месца недзе побач з Першасавецкай бальніцай на вуліцы Камісарава. Выгляд – з боку ракі, дзе зараз цешаць вочы маляўнічыя паркавыя абрывы. 



Якімі б хісткімі не выглядалі падпоркі ў дамах на старым фота, тут многія гады жылі гомельскія сем’і. Здымак датуецца прыблізна 30-мі гадамі мінулага стагоддзя. Адназначна на двары не лета – дрэвы зусім голыя. Думаецца, што ўлетку карціна была зусім іншай: хутчэй за ўсё хаты патаналi ў зеляніне, а недзе ніжэй перакатваў свае воды старадаўні Сож. 

Зараз тая частка парка, аб якой ідзе гаворка, выглядае зусім інакш – газоны, дарожкі, летнія кафэ, дзіцячая «марская» пляцоўка… Гуляй сабе і ўяўляй, як раней, стагоддзе ці два назад, жылі гамяльчане, якую гаспадарку вялі, якія строілі планы… Прыгажосць.

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N