Ад мiнулага да сучаснага: святочная плошча | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дарья Моложавская Дарья Моложавская Автор текста
14:55 17 Января 2023 Общество 1382

Ад мiнулага да сучаснага: святочная плошча

Пакуль зімовае надвор’е цешыць вока, снег і лёд зіхацяць у вячэрнім асвятленні, а ў паветры ўсё яшчэ адчуваецца калядны настрой, прапануем адправіцца на святочную плошчу Леніна ў мінулае – 1965–1966 гады. Зробім гэта з дапамогай фотаздымка з анлайн-калекцыі Аляксандра Весніна.



Безумоўна, сучаснае ўпрыгож­ванне плошчы ў тэхнічным плане нельга нават параўноўваць з 60-мі гадамі мінулага стагоддзя. Тут табе і піксельнае святочнае дрэва, і велізарныя казачныя героі-архітэктурныя формы, якія ўключаюць навагодні настрой тысячамі лямпачак… Але ж гамяльчане, якія былі малымі ў той час, памятаюць, якімі неверагоднымі, нават чарадзейнымі былі плошча, жывая елка, іншыя сціплыя па сучасных мерках элементы навагодняга аздаблення. Памятаюць, як у гэтых доміках, што на фота, прадавалі гарачую гарбату і каробкі-падарункі з цукеркамі. Канешне ж, нельга не захапіцца і снегам, які сам па сабе ствараў патрэбны настрой для дзяцей і дарослых. А па сутнасці, гэты самы настрой, вера дзетак ў Дзеда Мароза, дарослых – у тое, што ўсё будзе добра, і з’яўляюцца самымі галоўнымі ў гэтыя прыгожыя святочныя дні.  


Фота з архіва Андрэя Карнеева



Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N