21 студзеня адбудзецца адкрыццё выставы-прэзентацыі «Жывая спадчына Гомельшчыны» | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Гомельские ведомости Гомельские ведомости Автор текста
10:30 12 Января 2022 Культура

21 студзеня адбудзецца адкрыццё выставы-прэзентацыі «Жывая спадчына Гомельшчыны»

Да Года народнай творчасці і культурнай спадчыны ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Года гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» прапануе знаёмства з нематэрыяльнымі культурнымі каштоўнасцямі Гомельскай вобласці, якія маюць статус нацыянальнай і сусветнай культурнай спадчыны. 

Гэта 13 нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сярод іх каляндарныя абрады, сакральныя традыцыі, спеўныя стылі, традыцыі рамёстваў і промыслаў. З іх у спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА – вясновы абрад «Юраўскі карагод» вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці (у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы) і культура бортніцтва Беларусі і Польшчы (у Рэпрэзентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва). Яшчэ 3 праяўленні рыхтуюцца на ўключэнне ў гэтыя спісы.



З нематэрыяльнымі каштоўнасцямі можна пазнаёміцца праз іх матэрыяльныя праявы – з дапамогай устаноў культуры вобласці ў экспазіцыі прадстаўлены абрадавая атрыбутыка, прадметы побыту, традыцыйныя касцюмы, тэматычныя друкаваныя выданні. Яны суправаджаюцца фотаздымкамі, тэкстамі на беларускай і рускай мовах і QR-кодамі са спасылкамі на старонкі па нематэрыяльнай культурнай спадчыне сайта Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

Праз далучэнне насельніцтва, асабліва дзяцей і моладзі, да абрадаў і звычаяў малой радзімы, павагу да традыцый мінулага, пашану да продкаў выстава-прэзентацыя садзейнічае фарміраванню цікавасці да гісторыі роду, малой радзімы, народнай спадчыны, усведамленню пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, выхаванню патрыятызму, агульнаму культурнаму і духоўнаму развіццю.

Адбудзецца адкрыццё 21 студзеня ў 16:00.

Выстава-прэзентацыя працягнецца да 4 лютага 2022 года.

Уваход вольны!

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях