Міжнародны дзень музеяў у філіяле Веткаўскага музея | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Гомельские ведомости Гомельские ведомости Автор текста
10:30 12 Мая 2014 Культура

Міжнародны дзень музеяў у філіяле Веткаўскага музея

Штогод 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. У 2014 годзе філіял Веткаўскага музея ў Гомелі адсвяткуе гэтую падзею праграмай "Як пушчу стралу...".

 

 

Вас чакае:

 

12:00 – 23:00 – адкрыццё і экспанаванне ART-праекта “ВОКНЫ” (фотаработы гомельскага фатографа Алега Белавусава).

 

 

15:00 – 16:00 – выступленні фальклорна-этнаграфічных, фальклорных калектываў Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага і Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці (“Карагодная пляцоўка”).

 

 

15:00 – 19:00 – праца рамесніцкай пляцоўкі: ткацтва, ганчарства, разьба па дрэве, лазапляценне.

 

 

15:00 – 19:00 – выстава-продаж клуба майстроў-рамеснікаў “Чароўныя падарункі”.

 

 

16:00 – 18:00 – выступленні фальклорна-этнаграфічных, фальклорных калектываў Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага і Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці.

 

 

18:00 – 19:00 – майстар-клас па народных бытавых танцах з удзелам гарманіста Віктара Шыпкова з в. Маркавічы Гомельскага раёна.

 

 

20:00 – адкрыццё канцэртнай праграмы “Як пушчу Стралу…”.

 

 

20:15 – выступ музычнага праекта “Ягорава Гара” (акустычная праграма).

 

 

20:45 – выступ фолк-фэнтэзі-гурта "Млын Сонца".

 

 

21:30 – выступ acoustic-ethno-rock-jazz-гурта “BIFOLK”.

 

 

22:15 - выступ музычнага праекта “Ягорава Гара” (электронная праграма).

 

 

22:45 – выступ тэатра агню "Atesh".

 

 

23:00 – закрыццё праграмы “Як пушчу Стралу…” прысвечанай Міжнароднаму дню музеяў.

 

 

Акрамя таго, з 10.00 да 23.00 будуць працаваць экспазіцыі філіяла Веткаўскага музея і клуб "Параскева". Кожны, хто праглядзіць экспазіцыі, сам вырашае, колькі ён зможа/захоча заплаціць за наведванне.

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N