Канцэрт ансамбля народнай музыкі «Бяседа» прайшоў у Гомелі | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дзмітрый Чарняўскі Дзмітрый Чарняўскі Автор текста
10:20 15 Сентября 2015 Культура

Канцэрт ансамбля народнай музыкі «Бяседа» прайшоў у Гомелі

Канцэрт Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Белтэлерадыёкампаніі прайшоў у ГЦК у рамках рэспубліканскай акцыі «Любіць Беларусь!», якая праводзіцца сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь».

«Спадзяюся, што наш канцэрт стане сапраўдным святам для слухачоў, і яны адчуюць, што ў іх адбыўся не адзін Дзень горада, а цэлых два, – сказаў мастацкі кіраўнік ансамбля, народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны. – Мы з вялікім задавальненнем будзем спяваць для гамельчан і дарыць добры настрой».

Акрамя спевакоў у канцэрце прыняла ўдзел творчая група праграмы «Размаўляем па-беларуску» тэлеканала «Беларусь-3» і яе вядучая Алена Трацэнка. Напярэдані выступлення музыкантаў яна правяла віктарыну, удзельнікамі якой сталі гледачы. Таким чынам, публіка змагла не толькі далучыцца да народнай музыкі, але і паспрабавала сябе ў якасці мовазнаўцаў.

Мэтай акцыі «Любіць Беларусь!» з’яўляецца шырокая папулярызацыя каштоўнасцяў нацыянальнай культуры, беларускай мовы, песеннай творчасці. Са сваёй праграмай ансамбль народнай музыкі «Бяседа» наведвае абласныя цэнтры і буйныя гарады краіны. Фінальны гала-канцэрт адбудзецца ў Палацы Рэспублікі 10 кастрычніка.


Автор фото: Дзмітрый Чарняўскі

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N