Асветніцкі праект «Беларускі сямейны альбом» запрашае паўдзельнічаць | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Евгений Румянцев Евгений Румянцев Автор текста
18:30 11 Сентября 2019 Культура

Асветніцкі праект «Беларускі сямейны альбом» запрашае паўдзельнічаць

У сацыяльнай сетцы Instagram распачаўся асветніцкі праект «Беларускі сямейны альбом» – ініцыятыва, накіраваная на папулярызацыю гісторыі Беларусі, мінулага асобных населеных пунктаў.

«Гісторыя краіны непарыўна звязана з гісторыяй кожнага чалавека, – гавораць ініцыятары праекта Уладзімір Александронец і Кацярына Ваўчок. – Нам важна, каб як мага больш людзей не толькі даведаліся пра мінулае нашага краю, але і самі прыклалі пэўныя намаганні да папулярызацыі гісторыі. Мы верым у тое, што патрыятызм і жаданне развіваць сваю Бацькаўшчыну пачынаецца з сям’і, з позірку нашых продкаў на старых фотаздымках».




Сёння праект дзейнічае як старонка ў Instagram, але аўтары накіраваны на тое, каб запусціць і асобны сайт, які стане своеасаблівай базай дадзеных нашых сямей, асобных людзях, якія жылі на беларускіх землях.

Стаць удзельнікам праекта проста – дастаткова падпісацца на старонку «Беларускі сямейны альбом» (@bel.family.album) і дасылаць фотаздымкі са сваіх сямейных архіваў. Галоўныя правілы: здымкі і людзі на іх павінны быць непарыўна звязаныя з Беларуссю; у агульны онлайн-альбом прымаюцца фота да 1960 года.

«Круціце кола гісторыі па старонках сямейных альбомаў!» – гэты слоган ініцыятывы не толькі запрашэнне для кожнага ахвочага, але і своеасаблівая філасофія таго, што гісторыя – гэта не нейкія абстрактныя факты і падзеі, гэты – мы, гэта – кожны з нас!

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N