Мiлагучная. Невычэрпная. Наша. Сёння адзначаюць Мiжнародны дзень роднай мовы | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Карина Тимофеева Карина Тимофеева Автор текста
Анна Пащенко Анна Пащенко Автор фото
11:00 20 Февраля 2021 Год народного единства

Мiлагучная. Невычэрпная. Наша. Сёння адзначаюць Мiжнародны дзень роднай мовы

Напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і Сусветнага дня экскурсавода Гомельскі палацава-паркавы ансамбль сумесна з абласной універсальнай бібліятэкай імя Леніна падрыхтавалі займальную вандроўку па літаратурных мясцінах пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Гомельшчыне, – Івана Мележа, Івана Шамякіна, а таксама Андрэя Макаёнка.


Малодшы навуковы супрацоўнік экскурсійнага аддзела Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Вераніка ДАНІЛЕНКА зусім нядаўна перачытала свой любімы твор на роднай мове – “Людзі на балоце” Івана Мележа

Акрамя арыгінальнага літаратурнага падарожжа, для навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. Выгоцкага склалі віктарыну і правялі інфармацыйны лікбез.



Апошні быў насычаны малазнаёмымі фактамі пра творчасць знакамітых пісьменнікаў-землякоў. Дарэчы, прадстаўнікі пакалення next змаглі пазнаёміцца з невялікай выставай кніг, афіш і рэдкіх фотаздымкаў, якія былі размешчаны на стэндах. Асаблівую цікавасць у падлеткаў выклікаў краязнаўчы праект “Андрэй Макаёнак – чалавек, драматург, майстра”.


Літаратурная вандроўка сабрала некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў пакалення next

– “Людзі на балоце” для мяне – раман асаблівы, – кажа Вераніка Даніленка. – Гэта твор пра чалавечы лёс, пра тое, што акружае нас у паўсядзённым жыцці. Жыхары Палесся – народ незвычайны, непаўторны. І менавіта адметныя рысы палешукоў надзвычай яскрава адлюстраваў наш зямляк Іван Мележ. Дзякуючы творчасці пісьменніка, мы можам пазнаёміцца і з невычэрпнасцю роднага слова, і з палескім менталітэтам.


Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N