Дзень сям'і адзначылі ў Гомелі | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
12:52 16 Мая 2022 Культура

Дзень сям'і адзначылі ў Гомелі

15 мая Беларусь адзначыла Дзень сям'і. 


Гомельскі гарадскі цэнтр інклюзіўнай культуры падрыхтаваў для сваіх гасцей адметны беларускі куточак, прысмакі ды забаўкі для бацькоў, іх сыноў і дачок. 


Як расказала “В” Ірына Цяпугіна, дырэктар установы, гаспадар з гаспадыняй распавялі аб аўтэнтычных прадметах беларускага быту пачатку ХХ стагоддзя, малята з сваімі бацькамі прымерылі на сябе беларускія строі, пафатаграфаваліся і пагуляліся ў вясёлыя гульні. Шыкоўнай нечаканкай стаў для іх майстар-клас ад студыі "КУРС" "Лялька-шасціручка". А студыя выяўленчага мастацтва "Палітра", дзе займаюцца дзеткі з парушэннем слыху, парадавала новай выставай "Беларуская казка-матчына ласка". 


Цудоўным завяршэннем імпрэзы стаў агульны салодкі стол з гарбатай з зёлкамі, печывам, ды сочывам з гомельскіх вішань.


Захоўваем сямейныя традыцыі разам з Цэнтрам інклюзіўнай культуры.


Автор фото: Фота Цэнтра інклюзіўнай культуры

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N