Гэта Космас. У Гомелі двума аншлагамі завяршыўся ўнікальны гастрольны тур спектакля «Радзіва «Прудок» | Новости Гомеля
Гэта Космас. У Гомелі двума аншлагамі завяршыўся ўнікальны гастрольны тур спектакля «Радзіва «Прудок»
Дарья Стрельченко Дарья Стрельченко
18:01 29 Июля 2019 Культура

Гэта Космас. У Гомелі двума аншлагамі завяршыўся ўнікальны гастрольны тур спектакля «Радзіва «Прудок»

У Гомельскім абласным драматычным тэатры адбыліся адразу два аншлагавых паказы знакамітай пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Радзіва «Прудок». Горад стаў чацвёртай і апошняй кропкай маршруту гастрольнага тура «Палескія хронікі», у рамках якога спектакль наведаў населеныя пункты поўдня Беларусі.

“Гэта космас…”, - уражанні ад спектакля непроста перадаць словамі. Цяжка патлумачыць таму, хто не глядзеў, чаму немагчыма было стрымаць слёзы, слухаючы пра беларускую вёску, пра дзедаву хату. Спачатку акцёры вяртаюць цябе ў дзяцінства, даюць прыгадаць любоў і пяшчоту бацькоў, бабы і дзеда, іх няхітры і даволі цяжкі побыт, духоўныя каўштоўнасці і ўспрыманне свету. Становіцца цёпла і ўтульна, месцамі нават смешна… Але адразу сумна. Бо далёка ўсё гэта. Бо існуе толькі ва ўспамінах. А будзе яшчэ далей. Настолькі, што вокны дзедавай хаты - усе мы - станем пылам. Пылам Сусвету…

Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Радзіва «Прудок» створаны па аднайменнай кнізе пісьменніка Андрэя Горвата. У ёй у фармаце мастацкіх facebook-дзённікаў аўтар расказвае пра свой пераезд з Мінска ў хату свайго дзеда ў вёсцы Прудок, пра вяртанне да каранёў і роднай зямлі.

Спектакль «Радзіва «Прудок» створаны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Яго прэм’ера адбылася на сцэне Купалаўскага тэатра 16 мая 2018 года. Генеральны партнёр пастаноўкі і тура «Палескія хронікі» – кампанія velcom | A1.
































Автор фото: Дар'я Стрэльчанка, "В"

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях