Гомель XV стагоддзя можна было пабачыць у Чыгуначным раёне | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Игорь  Степанцов Игорь Степанцов Автор текста
Анна Пащенко Анна Пащенко Автор фото
15:56 06 Июня 2022 Культура

Гомель XV стагоддзя можна было пабачыць у Чыгуначным раёне

Уявіць сябе ў Гомелі XV стагоддзя можна было ў мінулую субботу на лакацыі бліз Цэнтра інклюзіўнай культуры.


Частка скверу «Юбілейны», якая непасрэдна прымыкае да ўстановы, самы што ні на ёсць яр. Таму і мерапрыемства, прысвечанае Году гістарычнай памяці і 880-годдзю з першага ўспаміну летапіснага Гомія, вырашылі назваць «У яры». Днём раней у нізіне, якая выкарыстоўваецца мясцовымі жыхарамі толькі для таго, каб зрэзаць шлях да дому ці да працы, валанцёры правялі генеральную ўборку, прыбралі сквер ад смецця. 



Пасля, ўжо ў суботу, жыхары бліжэйшых дамоў змаглі бачыць, як у яры пачалі расці сярэднявечныя намёты, тарговыя лаўкі, карчма. Нават бусел зранку завітаў на свята ды звіў тут гняздо. А з дзяцінства кожны з нас ведае, што беларуская птушка гэта робіць далёка не ўсюды.



І вось бліжэй да вечару ў яры стала шматлюдна. Тут жыхары імправізаванага сярэднявечнага мястэчка займаюцца паўся­дзённымі справамі: хтосьці нарыхтоўвае сена ў стажкі, хтосьці пляце кошыкі з лазы ці прасейвае насенне. Некалькі сотняў гасцей, завітаўшых на свята, таксама маглі зрабіць усё гэта сваімі рукамі. А яшчэ – пачаставацца мёдам ад пчаляра, узварам з ягад ды фруктаў. Няма сумненняў, што наведвальнікі гістарычнага фэсту ўсіх узростаў знайшлі розныя заняткі на свой густ. Хтосьці вучыўся выводзіць стараславянскія літары на васковых шыльдах, хтосьці спасцігаў азы пісьма сярэднявечных фрэсак, хтосьці вучыўся ў каваля, ганчара, майстраў па дрэве, музыкаў і іншых. 



– Гомель – горад з багатай гісторыяй. І мы хацелі, каб на нашым фэсце ў наведвальнікаў была магчымасць пабыць не толькі гледачамі, але і сапраўднымі ўдзельнікамі свята, – 
кажа супрацоўнік Цэнтра інклюзіўнай культуры і арганізатар мерапрыемства Святлана Кастэнка.



– Менавіта любоў да роднага краю і веды пра яго мінулае фарміруюць здаровае грамадства, якое не толькі ведае свае карані, але і ўсведамляе сваю будучыню.



Для нашага горада падобны гістарычны фэст не сказаць што ў навінку. Здараецца дзе-нідзе пабачыць тых жа ганчароў ды кавалёў у старажытных дэкарацыях. Але ж гэтае свята падалося больш цэльным і ёмістым. Цікаўлюся ў Святланы, ці можа быць яно традыцыйным у нашым абласным цэнтры?

– Мы, канешне, аб гэтым думалі, – адказвае рэжысёр фэсту. – Але арганізацыя такога свята – гэта вельмі энергазатратнае мерапрыемства. Амаль усё, што мы тут падрыхтавалі для гамяльчан, – бясплатнае. Калі гэтае свята прыйдзецца да спадобы гамяльчанам і ў нас з’явіцца фінансавая падтрымка, канешне, яно можа стаць і традыцыйным. У нашым горадзе ёсць шмат людзей, якія займаюцца ў клубах рэканструкцыі, людзей, якія захапляюцца сярэднявеччам. Таму пры належнай падтрымцы гэтае мерапрыемства можа стаць сапраўднай перлінай Чыгуначнага раёна нашага горада.

Фота Ганны Пашчанка

І якое ж сярэдневечча без рыцараў, высакародных дам, танцаў ды паядынкаў на мячах? Усё гэта таксама было на свяце гісторыі. Напрыканцы фэста фінальным яго акордам стала сапраўдная бойка на мячах паміж ваярамі з рыцарскага аб’яднання «Вечнасць». 


Фота Ігара Сцепанцова

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N