Кожны жыхар Беларусi можа выслаць свае успамiны для народнага летапiсу Вялікай Айчыннай вайны | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Осип Васильев Осип Васильев Автор текста

Кожны жыхар Беларусi можа выслаць свае успамiны для народнага летапiсу Вялікай Айчыннай вайны

У мэтах увекавечання і захавання памяці пакалення пераможцаў Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выступіла з ініцыятывай усебеларускай акцыі, паводле якой была выдадзена кніга «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!» У другую яе частку ўвайшлі і два артыкулы журналіста «В» Дзмітрыя ЧАРНЯЎСКАГА з яго аўтарскага праекта «Оружие Победы». 



Яны расказваюць аб франтавым лёсе двух ветэранаў з Гомеля – зянітчыка Уладзіміра Шляйцава і камандзіра зброевага разліку 45-мм гарматы Пятра Кушнярова. Нарысы журналіста гарадской газеты былі адабраны для 450-старонкавага выдання сярод соцен матэрыялаў, дасланных аўтарамі з ўсёй Беларусі.

– Акцыя доўгая, збор матэрыялаў працягваецца. Іх можна накіроўваць па электроннай voenhistbel@mail.ru ці звычайнай пошце або прыносіць прама ў інстытут, – адзначыў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзiм Лакiза.

Важна не толькі запісаць аповеды сведкаў ваенных падзей, якіх з кожным годам становіцца ўсё менш, але і абудзіць цікавасць моладзі да гісторыі сваёй краіны. 



– Выхаваць лозунгамі ці заклікамі немагчыма. Мы хацелі, каб падрастаючае пакаленне ўдзельнічала ў гэтай высакароднай справе па стварэнні летапісу, – сказаў акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя. 

Менавіта так – праз сям’ю, праз аповеды пра асабісты ўнёсак у перамогу над фашызмам блізкіх людзей – дзецям і моладзі будзе перадавацца праўда пра вайну, а гэта найлепшая прышчэпка ад фальсіфікацыі гісторыі. І што цешыць, дзеці і настаўнікі адгукнуліся на просьбу вучоных, свае сямейныя гісторыі дасылалі нават вучні пятых і першага класаў. Таксама далучыліся да акцыі работнікі музеяў.

– Я як гісторык выразна разумею: тое, што ляжыць у архівах, – гэта пастаянная памяць, але чым далей мы адыходзім ад часу Вялікай Айчыннай вайны, тым больш размываецца памяць людская, – падкрэслівае загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Аляксей Літвін. – Вывучаючы прошлае, я бачу, што нам не хапае гісторыі па персаніфікацыі. У дакументах звычайна гэтага няма. Таму было неабходна стварыць такую кнігу.

Дадзенае выданне разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў і сярэдніх школ, студэнцкую і вучнёўскую моладзь, – рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай рабоце і навучальным працэсе.

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях