Навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі запрашаюцца да ўдзелу ў літаратурным конкурсе
Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь абвяшчаюць конкурс творчых работ «Краіна талентаў», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.
Мэтай конкурсу з’яўляецца патрыятычнае выхаванне школьнікаў на аснове вывучэння гісторыі і літаратурных традыцый, фарміраванне аб’ектыўных адносін падрастаючага пакалення да гістарычнага мінулага Беларусі, развіццё цікавасці да айчыннай мастацкай літаратуры, беларускіх друкаваных выданняў (кніг і часопісаў), далучэнне да інтэлектуальнай і літаратурнай творчасці, адраджэнне традыцый сямейнага чытання.
Задачы конкурсу:
· умацаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа;
· пошук і падтрымка юных талентаў у краіне;
· папулярызацыя дзіцячай творчасці;
· павышэнне цікавасці да айчыннай літаратуры;
· фарміраванне аб’ектыўных адносін да гістарычнага мінулага краіны;
· прыцягненне чытачоў да беларускіх выданняў;
· патрыятычнае выхаванне навучэнцаў;
· захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ад 8 да 14 гадоў. Прымаюцца творчыя работы, напісаныя ў празаічных жанрах: аповед, казка, эсэ, нарыс і інш. — на рускай і беларускай мовах — у наступных намінацыях:
«Мая Радзіма — Беларусь» / «Моя Родина — Беларусь»;
«Захапляльныя вандроўкі» / «Захватывающие путешествия»;
«Сучасныя казкі» / «Современные сказки»;
«Па старонках айчыннай гісторыі» / «По страницам отечественной истории»;
«Мая малая радзіма» / «Моя малая родина»;
«Фантастычная будучыня» / «Фантастическое будущее»;
«Сямейныя традыцыі» / «Семейные традиции»;
«Свет пачуццяў і мрояў» / «Мир чувств и грёз»;
«Памятныя мясціны Беларусі» / «Памятные места Беларуси»;
«Нашы гераічныя продкі» / «Наши героические предки»;
«Год гістарычнай памяці» / «Год исторической памяти».
Прыём аўтарскіх аўтарскіх работ ажыццяўляецца з 1 красавіка да 15 жніўня 2022 года.
Матэрыялы на конкурс неабходна накіроўваць на імэйл lit.konkurs@aiv.by або на адрас: 220070, г. Мінск, вул. Будзённага, 21 у электронным ці друкаваным выглядзе на беларускай ці рускай мове (шрыфт Times New Roman, памер 14). На тытульным лісце працы — пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара конкурснай працы, узрост, поўную назву ўстановы адукацыі, клас, кантактны тэлефон.
Для ўдзелу можна падаць не больш за дзве работы аб’ёмам да трох аўтарскіх лістоў. У выпадку накіравання на конкурс дзвюх работ адна з іх павінна быць напісана на беларускай мове.
Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў рамках правядзення Дня беларускага пісьменства ў верасні 2022 года, дзе будуць агучаны найлепшыя творы і ўручаны заахвочвальныя прызы і дыпломы ад выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».
Творы пераможцаў будуць апублікаваны ў літаратурным зборніку «Краіна талентаў». Творы лаўрэатаў конкурсу будуць надрукаваны ў часопісах: «Рюкзачок», «Рюкзачок. Мир путешествий», «Рюкзачок. Весёлый зоопарк», «Вясёлка».
Інфармацыя аб ходзе правядзення і выніках конкурсу, а таксама работы пераможцаў будуць прадстаўлены на старонках друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, сайце aiv.by і ў сацыяльных сетках выдавецтва.
Каардынаты арганізацыйнага камітэта: 220070, г. Мінск, вул. Будзённага, 21, выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», lit.konkurs@aiv.by, тэл.: (017) 379 93 23, 257 91 49.
Палажэнне аб правядзенні Рэспубліканскага дзіцячага літаратурнага конкурсу «Краіна талентаў»