Газете «Гомельские ведомости» – 30 лет! | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Гомельские ведомости Гомельские ведомости Автор текста
11:00 05 Января 2021 Культура

Газете «Гомельские ведомости» – 30 лет!

2021 год для городского издания станет юбилейным.

Наша городская газета, как ей и положено, на своих страницах в интервью, заметках, эссе, фотохрониках хранит неповторимую атмосферу времён перестройки, рубежа веков и уже 20 лет XXI века. Десятки наших предшественников-газетчиков создавали «Гомельские ведомости», хорошо понимая всю меру ответственности за печатное слово, роль и значимость дела под названием «газета» для настоящего и будущего, для современников и потомков. 

Их имена, сохранившиеся не только в редакционном архиве, но и в памяти сотрудников и читателей, мы обязательно назовём в цикле публикаций, который будет выходить на страницах газеты в этом юбилейном для нас году.

 Как и 30 лет назад, газета – это живой, действенный организм, подвижный и чуткий ко всему, что происходит сегодня и сейчас. Наше издание – это мысли и чувства, слёзы и радость, проблемы и заботы, люди и их дела. А ещё для всех сотрудников, кто создаёт «Гомельские ведомости», газета – это не просто работа, это судьба, дело жизни, дорогое, родное, как дитя. 

Когда выпадают на долю «Ведомостей» испытания и трудности, мы огорчаемся и тревожимся, а успехами и достижениями радуемся всей душой.

И сегодня, по случаю 30-летия газеты, искренние слова признательности за верность изданию мы говорим вам, наши уважаемые читатели. Ведь пока жив ваш интерес ко всему, что наш коллектив даёт посредством Слова, жива и газета. Давайте будем и дальше жить, творить вместе! Ещё много лет. 

А с таким творческим коллективом, для которого «Гомельские ведомости» – вторая семья, судьба, образ жизни, — всё получится. И мы вместе с вами напишем ещё не одну сотню увлекательных страниц о достижениях, победах, ярких праздниках нашего чудесного и любимого города над Сожем! С праздником!


Главный редактор Григорий Андреевец (справа) и ответственный секретарь Николай Дегтярёв с первыми номерами газеты. 1991 год. Фото из архива «В»


У прадонні неба бачыцца вясна…

А хутка да нас прыйшла перабудова! Перастаў існаваць Савецкі Саюз. Беларусь станавілася самастойнай дзяржавай. 

У часы перабудовы, калі працаваў у «Гомельскай праўдзе», гомельскі гарсавет заявіў народу, што сорамна не мець паўмільённаму гораду сваёй гарадской газеты. Вырашана было  такую газету стварыць і на конкурснай аснове падшукаць для яе рэдактара.

Падалі заявы чацвёра. Сярод іх быў і я. 

Конкурс будучых рэдактараў выклікаў вялікі рэзананс у Гомелі. Гэта і невыпадкова. Журналістаў-канкурсантаў ведалі многія не толькі ў горадзе і вобласці, але і за іх межамі. Намеснік рэдактара «Гомельскай праўды» Арсен Сакун быў лаўрэатам рэспубліканскай прэміі па журналістыцы. Выпусціў сваю кніжку паэт Мікола Ждановіч, які працаваў галоўным рэдактарам добрушскай райгазеты. Не зломкамі ў газетнай справе былі і астатнія.

Два дні вялі дэбаты па праграмах канкурсантаў дэпутаты горада. Выйграў рэдактарскі марафон я. Паэт Мікола Старчанка «разразіўся» на гэту падзею нават цэлай паэмай. Вось некалькі радкоў з яе:

Выступіў Андрэявец – 

З Лоеўскіх мясцін хлапец.

Прычасаўшы чуб свой трохі,

Ён узяў быка за рогі:

Калі я галоўным стану – 

З-пад зямлі ўсё дастану,

У газеце, верце, людзі,

Забаронных тэм не будзе. 



І сапраўды, калі стаў рэдактарам, у газеце «Гомельскія ведамасці» не было забароненых тэм. Там друкаваліся ўсе: і тыя, хто не так даўно выйшаў з лагераў «Гулага», і тыя, хто прытрымліваўся дэмакратычнай арыентацыі, і тыя, хто цягнуў на сябе старую партыйную коўдру…

Такі быў тады час: бурапеністы, шумлівы, быццам паводка вясной. Час абнаўлення. 

Але перш чым змяшчаць матэрыялы ў газеце, трэба было яе дзесьці надрукаваць. А з гэтым выходзіла цэлая праблема. Аказваецца, у такім вялікім горадзе, як Гомель, ні на фабрыцы «Палесдрук», ні на вялізным паліграфічным прадпрыемстве «Сож» не было магутнасцяў, каб надрукаваць невялікую гарадскую газету. Так гаварылі на сходах і кіраўнікі, і рабочыя. Гэта быў ціхі сабатаж людзей, якія прытрымліваліся звыклых стэрэатыпаў, а перабудова несла нешта незразумелае – горшае ці лепшае, але нешта іншае.

Дзякуй, дапамог Мазыр! У мясцовай тыпаграфіі паабяцалі надрукаваць нашы «Гомельскія ведамасці». Дарэчы, напачатку дэпутаты хацелі даць газеце назву «Час», але я настаяў на «Гомельскіх ведамасцях», матывуючы тым, што трэба паважаць традыцыі і назваць яе так, як некалі гучала яна да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Перад выхадам першага нумара ў свет дняваў і начаваў у Мазырскай тыпаграфіі. Спаў на стулах, падклаўшы пад галаву падшыўку газеты, а другой падшыўкай накрываўся. І вось нарэшце ў маіх руках першы нумар «Гомельскіх ведамасцей»! Як прыемна пахне свежая тыпаграфская фарба! Здаецца, лепшага паху і не бывае на свеце. Той, хто сапраўдны газетчык, мяне тут зразумее. 

Нечакана ўзніклі непрадбачныя праблемы з дастаўкай газеты. Машына з Гомеля так і не прыехала ў Мазыр, каб забраць аддрукаваны тыраж. Давялося ісці на станцыю, дамаўляцца з вадзіцелем рэйсавага аўтобуса. Так, разам з пасажырамі прыехала ў наш горад і новая газета. Прыехала своечасова, каб парадаваць сваіх чытачоў свежымі думкамі і разважаннямі. 

Верасень, 1991 г. Час перабудовы.

Гэта былі першыя крокі новага выдання. А далей таксама хапала праблем. Страшным дэфіцытам стала газетная папера. Яе днём з агнём нельга было адшукаць. Што заказвалася, тое не прывозілася. Давялося прайсці па ўсіх арганізацыях горада, і то там, то тут знаходзіліся так патрэбныя нам рулоны газетнай паперы. 

Прыезд М. С. Гарбачова ў 1988 годзе ў Ветку ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. фота Рыгора Андрэяўца


Запаслівыя кіраўнікі іх бралі з разлікам на будучае – на што-небудзь ды спатрэбяцца. Спатрэбіліся як раз для выдання гарадской газеты. 

Цяжка было і з фінансаваннем. Грошы за падпіску былі невялікія, і іх не хапала для плённай працы калектыву. Дзякуй Богу, што ў той час працавалі прадпрыемствы горада. Адной нейкай там гайкі ці вузла з нейкага агрэгата з «Гомсельмаша», змешчанага ў рэкламных мэтах на развароце, хапала для рэдакцыйнага жыцця на цэлы месяц. Так і перабіваліся з хлеба на квас.

Але, нягледзячы на ўсе гэтыя складанасці, газета, як добра адладжаны гадзіннік, адлічвала дні і месяцы новага жыцця. Яна заўжды своечасова прыходзіла ў дом  да чытача.


Дарагія гамяльчане, паважаныя супрацоўнікі і чытачы газеты «Гомельскія Ведамасці»

Мне сёння хацелася б добрым словам успомніць тых журналістаў, хто стаяў ля вытокаў газеты. Гэта Мікола Дзегцяроў, Марыя Шыманоўская, Таццяна Сакалова, Ларыса Граматчыкава, Віктар Шчаглоў, Мікола Лапуста і Анатоль Рудчанка. Іх слова заўжды знаходзіла водгук у чытача.

Газета выйшла ў добры дзень, калі часам праз аблокі прабіваюцца сонечныя праменні, у прадонні неба ўжо бачыцца вясна. А з ёй хутка прыйдуць глыбіня неба, шырыня далягляду і россып лугавых кветак. Глыбіні даследвання жыцця, шырыні ахопу грамадскіх падзей, россыпу моўнага багацця хочацца пажадаць новаму пакаленню журналістаў у іх нялёгкай, але такой патрэбнай людзям справе.

Рыгор Андрэявец, галоўны рэдактар газеты «Гомельскія Ведамасці» з 1990 па 1996 год

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N