У бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася сустрэча з удзельнікамі экспедыцыі «Дарога да Святыняў» | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
У бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася сустрэча з удзельнікамі экспедыцыі «Дарога да Святыняў»
Наталья Мбакпуо Наталья Мбакпуо Автор текста
12:44 15 Июля 2022 Культура

У бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася сустрэча з удзельнікамі экспедыцыі «Дарога да Святыняў»

У бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася сустрэча з удзельнікамі ХХІХ Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» у межах рабочых выездаў па яе арганізацыі.

– Беларусь – адна з тых краін, у якой святу пісьменства надаецца такая ўвага і такое значэнне, – распавёў на сустрэчы у Гомелі галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Шаладонаў. – І гэта, на мой погляд, вельмі важна. Таму што дае нам разуменне, што наша дзяржава клапоціцца аб тым, каб духоўнасць і культура наша захоўваліся і ўмацоўваліся з кожным годам. Наша экспедыцыя адукацыйная і адначасова рэлігійна-духоўная. Звязаная яна з творчасцю знакамітага беларускага мысляра, філосафа і пісьменніка Францыска Скарыны і кожны раз пачынаецца за тыдзень да святкавання Дня беларускага пісьменства (святкуецца ў першую нядзелю верасня – заўв. рэд.). У экспедыцыі заўжды прымаюць удзел десяткі чалавек. Гэта дзеячы культуры, навукі, мастацтва. Справа ў тым, што свята пісьменства праходзіць у адным райцэнтры, а наша экспедыцыя мае больш шырокую задачу. Яна імкнецца ахапіць некалькі абласцей і раёнаў Беларусі, у залежнасці ад маршруту. Мы імкнемся прынесці свята ў кожнае з гэтых месцаў.


Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» традыцыйна праходзіць кожны год напярэдадні святкавання Дня беларускай пісьменнасці. Удзельнікі экспедыцыі ладзяць па розным мясцінам Беларусі хросныя хады з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга і цудатворнай Загор'е-Сталавіцкай іконай Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Святары Беларускай Праваслаўнай Царквы, вядомыя дзеячы навукі, культуры і мастацтва наведваюць храмы, навучальныя ўстановы, дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, дамы састарэлых, бібліятэкі, музеі, дзе праводзяць духоўна-асветніцкія, метадычныя, літаратурныя і музычныя сустрэчы. Добрай традыцыяй «Дарогі да Святыняў» з'яўляецца пасадка дрэў у месцах наведвання з сімвалічнай назвай – Сад Малітвы, які закліканы быць успамінам аб сустрэчы. Галоўная місія экспедыцыі – заклік да ачышчэння, шлях да духоўнасці, асветы, адукацыі і культуры.





Як адзначыў Ігар Шаладонаў, сёння для Беларусі актуальныя два пытанні: аб хлебе надзённым, калі трэба ў прамым сэнсе сабраць добры ўраджай, а таксама аб жніве духоўным. Па словах навукоўцы, «Дарога да Святыняў» – гэта духоўнае жніво, у якім таксама важна сабраць добры ўраджай.


Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама журналіст і фотамастак Аляксандр Лабада і паэт Вадзім Спрынчан.



Автор фото: Евгений Эстер

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях