У філіяле Веткаўскага музея рэканструявалі абрад «Пекчы "ката"» | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Анна Пащенко Анна Пащенко Автор текста
15:00 20 Января 2020 Культура

У філіяле Веткаўскага музея рэканструявалі абрад «Пекчы "ката"»

Філіял Веткаўскага музея працягнуў традыцыю мінулага года і рэканструяваў абрад «Пекчы "ката"». Ў 2017 годзе абрад быў унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. 



У мінулым стагоддзі абрад быў больш распаўсюджаны на тэрыторыі Мінскай вобласці, але ў залежнасці ад рэгіёна меў свае асаблівасці. Ён мог праводзіцца і ў Каляды, і напярэдадні Каляднага паста. Асноўнымі ўдзельнікамі былі халастыя хлопцы і незамужнія дзяўчаты.


Галоўны персанаж вечара – фігурка «ката», якая выпякалася з цеста і прывязвалася да столі. У «ката» абавязкова павінны былі быць вушкі, вочкі, вусы, хвост. Затым праводзілася спаборніцтва, пераможцам якога станавіўся той, хто змог адкусіць хвост «кату» без дапамогі рук. Менавіта «кот» абраны галоўным персанажам невыпадкова – ён з’яўляецца сімвалам дабрабыту, выступае ахоўнікам сям’і, таксама абярэгам хатняга ачага.



Автор фото: Ганна Пашчанка

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N