У Гомелі адкрылася выстава «Жывая спадчына Гомельшчыны» | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Наталья Сафонова Наталья Сафонова Автор текста
11:30 22 Февраля 2021 Культура

У Гомелі адкрылася выстава «Жывая спадчына Гомельшчыны»

«Провады русалкі», «Ваджэнне і пахаванне стралы», «Юраўскі карагод» – не, гэта не беларускія фантастычныя фільмы. Так названы арыгінальныя нацыянальныя абрады, пра якія можна даведацца на выставе «Жывая спадчына Гомельшчыны» ў Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці. 

Выстава знаёміць з усёй нематэрыяльнай спадчынай Гомельскай вобласці, уключанай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, са спадчынай, якая знаходзіцца пад аховай ЮНЭСКА, і праводзіцца ўпершыню ў Гомелі і Гомельскай вобласці.

Сярод 12 нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў рэспубліканскага значэння – каляндарныя абрады Веткаўскага, Гомельскага, Лельчыцкага і Хойніцкага раёнаў, а таксама традыцыя пакланення каменным крыжам («Каменныя дзевачкі») вёсак Данілевічы і Баравое Лельчыцкага раёна. Разнастайныя беларускія абрады прадстаўлены на здымках, да іх дадзена падрабязнае апісанне культавага дзейства.



Цікавяць мясцовыя стылі спеваў і рамёствы: саломапляценне і неглюбская народная тэкстыльная традыцыя. Неглюбскія рушнікі ўжо даўно з'яўляюцца візітнай карткай нашай краіны, а саламяныя лялькі і фантастычныя кветкі прыцягваюць погляд і прымушаюць здзіўляцца майстэрству і цярпенню іх вытворцы.


Старанна падабраны канцэпт выставы: дэталёвая абрадавая атрыбутыка, прапанаваныя прадметы побыту, традыцыйныя касцюмы, фатаграфіі, тэматычная друкаваная прадукцыя і сувеніры. Кожны, хто захапляецца традыцыямі продкаў, знойдзе тут для сябе шмат цікавых момантаў і пазнае нешта новае.

У афармленні выставы задзейнічаны і сучасныя тэхналогіі: праз QR-код наведвальнікі могуць убачыць відэаматэрыялы па кожнай частцы экспазіцыі.
Выстава чакае ўсіх жадаючых да 27 лютага. Уваход вольны.


Автор фото: автора

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N