Ад мiнулага да сучаснага: такая прасторная плошча Леніна | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дарья Моложавская Дарья Моложавская Автор текста

Ад мiнулага да сучаснага: такая прасторная плошча Леніна

Мы працягваем сачыць за тым, як змяняўся наш горад за дзесяцігоддзі. І сёння ў аб’ектыве – плошча Леніна. 

Дарэчы, яна не заўсёды насіла імя правадыра сусветнага пралетарыяту. У былыя часы яе называлі Базарнай. І зразумела чаму: у гады стварэння – напрыканцы XVIII–пачатку XIX стагоддзя – на яе тэрыторыі праходзіў вялікі кірмаш. Сяляне прывозілі сюды жыўнасць, сельскагаспадарчыя прадукты, саматужна зробленыя прадметы і прылады працы. 

Ад плошчы промнямі разыходзіліся вуліцы – Румянцаўская (зараз Савецкая), Замкавая (праспект Леніна), Фельдмаршальская (Пралетарская). Забудову плошчы вызначалі палац князя Паскевіча і Петрапаўлаўскі сабор. 

У 1810–1820 гадах Гомель актыўна перабудоўвалі. Зносілі старыя кварталы, узводзілі новыя. У модзе быў класіцызм, таму плошчы павінны былі быць прасторнымі, а вуліцы – роўнымі і шырокімі. Такім чынам плошча Леніна атрымалася незвычайна вялікай: 250 на 400 метраў. Па тым часе яна была адной з найбуйнейшых ва ўсёй Беларусі. 


фота Iгара Cцепанцова, «В»


фота з архіва А. Весніна


У левай частцы дарэвалюцыйнага здымка можна заўважыць невялікі прыгожы будынак. Гэта капліца ў памяць імператара Аляксандра II. Яе будаванне было прысвечана забітай падчас тэракту царскай асобе. Як бачна на сучасным фотаздымку, да нашых дзён капліца не захавалася.

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N