08:05
03 Апреля 2023
Молодежь
Сэрдцам адданыя роднай зямлі. Гэта тэма гульні " Што? Дзе? Калі?" моладзі Гомеля
Інтэлектуальныя спаборніцтвы на базе СШ №24 праходзілі на беларускай мове.
Іх прысвяцілі 162-й гадавіне з дня нараджэння этнографа, гісторыка, фалькларыста Адама Багдановіча – бацькі паэта Максіма Багдановіча.

Мерапрыемства аб'яднала вакол сябе 11 дружын навучэнцаў. Педагогi школ і гімназій Цэнтральнага раёна згуртаваліся і таксама стварылі каманду.

Навучэнцы 9-10 класаў і педагогі дэманстравалі логіку, інтэлект, увагу і эрудыцыю.

Яны адказвалі на пытанні, прысвечаныя гісторыі, культуры, звычаям і традыцыям роднай краіны.

Па сведчанні гледачоў, гульня атрымалася пазнавальнай, яркай і эмацыйнай.

У выніку на прыступках п'едэстала гонару аказаліся СШ №№ 66 і 19, а перамагла каманда гаспадароў турніру.



Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter