Гісторыя з дрэва: незвычайная выстава Антона Базыленка адкрылася ў Гомелі | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Карина Тимофеева Карина Тимофеева Автор текста
15:24 11 Февраля 2022 Новые имена Беларуси

Гісторыя з дрэва: незвычайная выстава Антона Базыленка адкрылася ў Гомелі

Экспазіцыя «Захоўваючы, узбагачаем» адкрылася ў выставачнай зале Гомельскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Яе аўтарам стаў настаўнік працоўнага навучання сярэдняй школы № 62 Антон БАЗЫЛЕНКА.


Выстава прысвечана Году гістарычнай памяці і налічвае больш за 30 экспанатаў. Тут можна ўбачыць макеты будынкаў і ландшафтаў Беларусi, рамесныя вырабы, скарбонкі, ключніцы, сувеніры, падстаўкі пад гарачае, зробленыя з розных парод дрэва – дубу, буку, хвоі. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на рэканструкцыю гомельскага дзяцінца XIII стагоддзя, якая была створана паводле кнігі вядомага гісторыка Алега Макушнікава, а таксама феадальную сядзібу. На выставе знайшлося месца і футурыстычным пабудовам, падкрэсліў Антон Базыленка.


Па словах аўтара, незвычайныя экспанаты ён стварае вось ужо 15 гадоў. Кажа, што за гэты час у яго атрымалася выпрацаваць уласную тэхналогію, а найбольш «капрызным» дрэвам майстар называе дуб.

Гледзячы на дзяцей, настаўнік заўважыў, што большую цікавасць да працоўнага навучання праяўляюць вучні менавіта 6–8 класаў. «Задача выкладчыка – дапамагчы прадстаўнікам пакалення next раскрыць уласны патэнцыял, накіраваць іх па шляху ведаў і практыкі», – звярнуў увагу Антон Базыленка.



Дакрануцца да гісторыі можна па 24 лютага ўключна.


Автор фото: автора

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N