Студент защитил диплом инженера на белорусском языке | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Виктория Щирякова Виктория Щирякова Автор текста
16:20 24 Января 2014 Образование

Студент защитил диплом инженера на белорусском языке

Упершыню за 45-гадовую гісторыю ГДТУ імя П. В. Сухога адбылася абарона дыпломнага праекта, цалкам распрацаванага на беларускай мове. Студэнт завочнай скарочанай формы навучання спецыяльнасці «Прамысловая электроніка» Андрэй Грабянчук у атачэнні чарцяжоў, выкананых на роднай мове, цалкам па-беларуску прадставіў перад камісіяй распрацаваную сучасную сістэму кіравання газавай блокавай гарэлкі для катлаагрэгата і прадэманстраваў яе работу на рэальнай праграмна-апаратнай мадэлі.

 

 

Андрэй, які працуе на пасадзе слесара кантрольна-вымяральных прыбораў ААТ «Рэчыцкі метызны завод», прызнаецца, што яму прыемна размаўляць на роднай мове, але, на жаль, не заўсёды ён мае такую магчымасць:

 

 

– Увогуле даволі мала тых, хто размаўляе па-беларуску, – дзеліцца Андрэй –  Прынамсі, у мяне такое жаданне існавала ўжо даўно. Ва ўмовах невытлумачальна рэдкага ўжывання роднай мовы на афіцыйным узроўні і ў сродках масавай інфармацыі нашай краіны прыходзілася не аднойчы звяртацца да  слоўнікаў, да літаратурных твораў, каб удасканальваць свае веды і размоўны досвед. На шчасце, у свой час на працы я пазнаёміўся з чалавекам, які меў падобную цікавасць. Паміж сабою мы размаўлялі па-беларуску. І таму пазней мне вельмі прыемна было сустрэць аднадумцаў і ў нашым ўніверсітэце.

 

 

 

 

Прапанаваў Андрэю абараняць дыплом на беларускай мове яго кіраўнік – загадчык кафедры Крышнёў Юрый, які размаўляе ўжо доўгі час толькі на роднай мове і па сваёй уласнай ініцыятыве выкладае на ёй тэхнічныя дысцыпліны студэнтам. Менавіта ён дапамог Андрэю і ў правільнай трактоўцы часткі адмысловай тэрміналогіі дыпломнага праекту. У некаторых выпадках ім прыходзілася разам звяртацца да рэдкіх тэхнічных слоўнікаў адмысловых тэрмінаў аўтаматыкі і электронікі, з той прычыны, што ў звычайных слоўніках адпаведныя вузкаспецыялізаваныя тэхнічныя тэрміны адсутнічалі або даваліся ў спрошчаным выглядзе.

 

 

 

 

І ў заключэнні трэба дадаць, што беларускамоўнаму студэнту ўсе без выключэння ўдзельнікі камісіі паставілі  адзнаку «10», што адбываецца даволі рэдка. 

 

 

Автор фото: автора

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N