Псіхалагічны тэатр, валанцёрства, навука: студэнцкая лабараторыя «Альянс» дзейнічае на базе ГДУ імя Ф. Скарыны | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Карина Тимофеева Карина Тимофеева Автор текста
09:28 02 Сентября 2020 Образование 9083

Псіхалагічны тэатр, валанцёрства, навука: студэнцкая лабараторыя «Альянс» дзейнічае на базе ГДУ імя Ф. Скарыны

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Альянс» дзейнічае на факультэце псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Ф. Скарыны каля 20 гадоў. Двойчы аб’яднанне атрымлівала грант Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, што дазволіла ўкараніць яго матэрыяльна-тэхнічную базу. Падчас работы ўдзельнікі лабараторыі займаюцца навукова-даследчай, валанцёрскай, вучэбна-прафесійнай і практычнай дзейнасцю.

На працягу свайго існавання лабараторыя развівае такія напрамкі, як «Асобасныя і працэсуальна-тэхналагічныя асновы прафесійнага стаўлення студэнтаў ВНУ», «Сацыяльна-псіхалагічныя фактары, якія вызначаюць псіхалагічны дабрабыт у юнацтве», «Праблемы псіхалагічнага здароўя сучаснай моладзі». У цяперашні час даследуецца тэма псіхолага-педагагічнага суправаджэння асобы ў сучасным адукацыйным асяроддзі.


Па вынiках конкурса на лепшую студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю ў ГДУ імя Ф. Скарыны перможцамi сталі ўдзельнікі лабараторыі «Альянс» факультэта псіхалогіі і педагогікі на чале з загадчыкам кафедры сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі Таццянай Шацюк.

Асабліва ганарыцца студэнцкая лабараторыя ўдзелам у міжнародных, рэспубліканскіх, міжвузаўскіх і ўнутрывузаўскіх навукова-практычных канферэнцыях, семінарах, конкурсах. Вынікі сваіх навуковых даследаванняў моладзь змяшчае ў розных зборніках навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, якiя выдаюцца як ва ўніверсітэце («Творчасць маладых», «Дні студэнцкай навукі», «Вектары псіхалогіі»), так і ў іншых універсітэтах Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана, Узбекістана. Толькі ў мінулым годзе ўдзельнікамі студэнцкай лабараторыі апублікаваны два артыкулы ў выданнях, якія ўваходзяць у пералік ВАК Беларусі, 183 навуковыя працы, сярод якіх – 84 навуковыя артыкулы, 99 матэрыялаў навуковых канферэнцый.


Лабараторыя «Альянс» дапамагае дасягацьпоспехаў не толькі ў будучай прафесіі, але і ў жыцці.

На розных навуковых конкурсах у Беларусі і Расіі ўдзельнікамі «Альянсу» атрымана 96 дыпломаў. Напрыклад, Дарʼя Сініла і Аліна Барадуліна ўдзельнічалі ў сумесным праекце Беларусі, Расіі і Латвіі па вывучэнню прафесійнай ідэнтычнасці педагогаў школ і універсітэтаў. У сваю чаргу Анастасія Куцапалава і Дарʼя Старастенка вывучалі на базе ДАІ, «Гомельаблаўтатранса» асаблівасці перажывання аварыі вадзіцелямі і гетэрастэрэатыпы ўспрымання жанчын-кіраўнікоў. Дасканала папрацавала і Дарына Сапыраева, якая правяла вялікае даследаванне і карэкцыйна-развівальную работу з падлеткамі па сэлфі-адыкцыі, а Яўген Шарнікаў і Ірына Хіаарэ вывучаюць алексітымію ў IT-спецыялістаў. І гэта невялікі прыклад даследчай працы, якая праводзіцца ўдзельнікамі лабараторыі.

Штогод дыпломныя, магістарскія і курсавыя работы прадстаўляюць на рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Традыцыйна яны заслугоўваюць высокую ацэнку камісіі. Па выніках XXIV рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў высокага звання лаўрэата ўдастоена ўдзельнiца «Альянсу»,выпускніца магістратуры Абышова Разаліна Ілдырым-кызы.


Перамога Разаліны – заканамерны вынік яе навуковай дзейнасці, у якой знайшлося месца не толькі ўдзельніцтвам у разнастайных конкурсах, але і 20 навуковым работам. Зараз дзяўчына прайшла шматэтапны конкурсны адбор сярод больш чым тысячы прэтэндэнтаў для работы ў міжнароднай кансалтынгавай кампаніі.

Традыцыйна, акрамя навуковай дзейнасці, выкладчыкі і студэнты кафедры займаюцца валанцёрствам, развіваючы больш 20 праектаў. Сярод іх – «Псіхалагічная майстэрня», «Я цяпер студэнт», «Адаптацыя замежных студэнтаў», «Тата можа», «Бяспечнае дзяцінства», «ЗА здаровы лад жыцця», «Сацыяльна-псіхалагічная рэсацыялізацыя ветэранаў вайны, працы і інвалідаў пры дапамозе рэтратэрапіі»і іншыя.

У межах лабараторыі дзейнічаюць псіхалагічны клуб і клуб маладой сям’і, актыўна функцыянуе студэнцкі інтэгратыўны псіхалагічны тэатр «MOON». Дарэчы, асноўная ідэя псіхалагічнага тэатра – запрашаць гледача да дыялога з самім сабой, да рэфлексіўнага паглыблення ва ўласны ўнутраны свет, у глыбіню сваёй душы. Гэта эфектыўны сродак псіхалагічнай работы з людзьмі розных узроставых, сацыяльных і прафесійных груп. У кожным спектаклі падымаецца адна асноўная праблема сацыяльнага або асобаснага развіцця. Пастаноўку паказваюць невялікай па колькасці аўдыторыі. Пасля асноўнага дзеянння акцёры выходзяць да гледачоў і абмяркоўваюць убачанае, запрашаючы прысутных да дыялогу з дапамогай пытанняў, звернутых да пачуццяў і вопыту ўдзельнікаў працэсу.

Навуковая падрымка сацыяльных і псіхолага-асветніцкіх праектаў лабараторыі забяспечыла неаднаразовую перамогу ў розных конкурсах, арганізаваных Міністэрствам адукацыі, Гомельскімі абл- і гарвынканкамамі, рознымі адукацыйнымі ўстановамі Беларусі і замежжа. Найбольшую колькасць дыпломаў маюць Анастасія Ціхіня і Аляксандр Давыдаў. Таксама члены «Альянсу» пастаянна ўдзельнічаюць у алімпіядах па псіхалогіі і педагогіцы, маюць дыпломы пераможцаў і прызёраў.

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N