Святлана Хазей Святлана Хазей
13:46 19 Февраля 2019 Образование

Тыдзень роднай мовы адзначаецца ў ГДУ імя Ф. Скарыны

З 18 па 24 лютага Беларусь адзначае тыдзень роднай мовы. Па традыцыі, міжнародную акцыю падтрымаў ГДУ імя Ф. Скарыны. Менавіта тут, у сценах буйнейшай вышэйшай установы адукацыі Гомельшчыны, вядзецца падрыхтоўка кваліфікаваных моваведаў. Адна з задач моладзі – прапагандаваць самабытную і мілагучную, песенную і паэтычную мову сінявокай Беларусі. 

Яе багацце і каларыт змогуць ацаніць студэнты і выклыдчыкі ўсіх факультэтаў універсітэта. Для іх арганізавана серыя татальных дыктовак па творах сучасных беларускіх аўтараў, конкурс чытальнікаў, тэатралізаваная літаратурна-музычная кампазіцыя “Родная мова – Айчыны аснова”, арыгінальны творчы праект “Мова мая, я з табой у жыцці шчасце маю…”. 

На працягу тыдня пройдуць пасяджэнні літаратурнага гуртка “К.Л.У.М.Б.А.”, а таксама анлайн-віктарыны на веданне беларускіх слоў. Заданні віктарын патрабуюць правільнага перакладу на рускую мову такіх цікавых слоў, як дыван, апалонік, канюшына, шыпшына, патэльня, конік, немаўля, гасцінец, ветразь, ровер, знічка і інш. 

Кульмінацыяй адукацыйна-патрыятычнай акцыі стане флэш-моб “Любі і ведай родную мову”, падчас якога кожны жадаючы зможа прадэманстраваць сваё асабістае майстэрства валодання беларускай мовай.


Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях