У кінатэатрах Гомеля адбудзецца прэм’ера фільма «Шторм: палаючы ліст» па-беларуску | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Гомельские ведомости Гомельские ведомости Автор текста
11:30 13 Декабря 2017 Общество

У кінатэатрах Гомеля адбудзецца прэм’ера фільма «Шторм: палаючы ліст» па-беларуску

Паказы фільма з аншлагамі прайшлі ў Мінску і іншых гарадах Беларусі. Агулам стужку ўжо паглядзела больш за 7 000 гледачоў, што параўнальна са зборамі замежных кінахітоў. Цяпер да спісу гарадоў далучыўся і Гомель. Паказы стартуюць з 14 снежня ў кінатэатрах «Мір» і «МініОН». 

Акрамя захапляльнага сюжэта, фільм адметны тым, што ўпершыню выходзіць на экраны ў беларускім дубляжы. Гэта першая масштабная прэм’ера ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom. 

«У такім выглядзе праект «Беларускія ўікенды» рэалізуецца ўпершыню за ўвесь час свайго існавання. Гэта стала магчымым, у першую чаргу, дзякуючы той велізарнай цікавасці, якой карыстаюцца ўсе мерапрыемствы у рамках «Беларускіх ўікендаў», і, вядома, актыўнай падтрымцы з боку нашых партнёраў», — адзначыў кіраўнік праекта «Беларускія ўікенды» Андрэй Кім. 

Нідэрландская стужка 2017 года распавядае пра падзеі 500-гадовай даўніны. У атмасферы позняга Сярэднявечча на фоне вогнішча інквізіцыі разгортваюцца прыгоды ўратавання рукапісу Марціна Лютэра, вядомага хрысціянскага багаслова і рэфарматара. Шторм Вyтэн, сын кнігадрукара, становіцца аб’ектам палявання з боку інквізіцыі. З дапамогай Марыйкі, загадкавай дзяўчыны, якая жыве ў падземных калектарах Антверпена, Шторм спрабуе выратаваць свайго бацьку ад немінучай смерці. 

«Фільм «Шторм: палаючы ліст» — гэта найперш прыгодніцкая стужка. Аднак адсылкі да гістарычных фактаў, змешчаныя ў ім, не толькі фармуюць цікавы сюжэт, але і пераклікаюцца з важнымі падзеямі нашай гісторыі — у прыватнасці, з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання. Таму сімвалічна, што фільм, прысвечаны гэтым падзеям, упершыню на сучасным этапе развіцця беларускага кінапракату будзе прадстаўлены адразу ў беларускамоўнай агучцы», — адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. 

У гледачоў будзе магчымасць не толькі атрымаць задавальненне ад сюжэта, але і даведацца больш пра два вялікія юбілеі гэтага году: 500-годдзе Рэфармацыі і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і Бібліі Францыска Скарыны.


Автор фото: из интернета

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N