«Таямніцы рамёстваў» прэзентуе філіял Веткаўскага музея падчас «Ночы музеяў – 2016» | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дмитрий Чернявский Дмитрий Чернявский Автор текста
10:00 18 Мая 2016 Общество

«Таямніцы рамёстваў» прэзентуе філіял Веткаўскага музея падчас «Ночы музеяў – 2016»

«Таямніцы рамёстваў» убачаць наведвальнікі філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава 21 мая падчас «Ночы музеяў – 2016».

На канцэртнай пляцоўцы побач з музеем у 18.00 пачнецца карагодная праграма ад фальклорнага гурта «Стаўбунскія вячоркі». Затым можна будзе паслухаць традыцыйныя танцавальныя найгрышы на гармоніку ад музыкі Віктара Шыпкова, паўдзельнічаць у майстар-класе народных танцаў. У 19.30 перад гледачамі выступяць гурты «Стары Фальварак», «Біфолк» і ўдзельнікі школы дзіджэрыду «Рэха Зямлі». У 21.45 пачнецца літаратурна-музычная імпрэза «Ужин с Живописцем». З 22.30 слухачоў чакае сустрэча з фолк-праектам «Ягорава Гара», а бліжэй да 23.00 цемра ўспыхне агнямі фаер-шоў, якое прэзентуе тэатр агня  «ATESH».

Для наведвальнікаў акцыі будзе працаваць этнакавярня са свежай духмянай выпечкай, гарбатай ды квасам, дзіцячая пляцоўка з гульнямі ды забавамі. Побач з музеем можна будзе пабачыць фотапраект «Адкуль твой род» і паўдзельнічаць у занятках моўных курсаў «Мова нанова». Прыемную атмасферу дапоўніць прагляд відэафільмаў аб нацыянальнай культуры на свежым паветры і модны этнапаказ традыцыйнага і калятрадыцыйнага адзення. Усе жадаючыя змогуць паспрабаваць сябе ў ткацтве традыцыйных паясоў, пляценні вяночкаў, вырабе традыцыйных лялек і саламяных птушак. Пад кіраўніцтвам рамеснікаў жадаючыя зробяць з гліны гаршкі і свістулькі, займуцца роспісам і разьбой па дрэве, валяннем з воўны, лазапляценнем, інкрустацыяй саломкай. Усяго ж для наведвальнікаў пройдзе болей за паўсотню разнастайных майстар-класаў.

Не будзе пуставаць і філіял Веткаўскага музея, дзе гледачоў чакаюць музейныя выставы-інсталяцыі «Таямніцы традыцыйнага строя», «Любили раньше чаёвничать», «Евангелие – книга на все времена», «Душа по радужному мосту…», «Голоса ушедших деревень», «Жывое рамяство» і «этнаВАНДРОЎКІ».

Арганізатары мерапрыемства абяцаюць гасцям «Ночы музеяў – 2016» вялізны мех добрага настрою і цэлую дзяругу весялосці.


Автор фото: Анна Пащенко

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N