Ад мiнулага да сучаснага: Алея герояў | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дарья Моложавская Дарья Моложавская Автор текста

Ад мiнулага да сучаснага: Алея герояў

Увесь праект «Бацькаўшчына», якія б фотаздымкі ў ім не друкаваліся, мае адценне ўлюблёнасці ў Гомель. І так насамрэч бывае з горадам і яго жыхарамі, незалежна ад таго, ці то чалавеку гэта родныя мясціны, ці то ён тут жыве па волі лёсу. А сённяшні выпуск увогуле немнагазначна намякае на тое, як гамяльчане адносяцца да няпростай гісторыі абласнога цэнтра і ўсёй сваёй краіны.  

Так, на старым фотаздымку можна ўбачыць помнік салдату, які быў устаноўлены на брацкай магіле ў 50-х гадах мінулага стагоддзя. Тут, у Студэнцкім скверы ў Гомелі былі пахаваны воіны і партызаны, якія загінулі ў баях за горад у 1941-м і 1943 гадах. Калі параўнаць са здымкам сучасным, то мясцовасць амаль немагчыма пазнаць. Усё таму, што ў 2014 годзе пасля маштабных работ па рамонту цеплатрасы тут – на месцы старадаўніх могілак – з-пад зямлі паднялі рэшткі салдат, сквер добра­ўпарадкавалі. 


Пасля рэстаўрацыі была ўстаноўлена скульптура салдата. Сцежкі вылажылі пліткай, устанавілі ліхтары, а побач з рымска-каталіцкай царквой стварылі Алею герояў. Атрымаўся сапраўдны мемарыяльны комплекс. 


Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося ў Дзень Незалежнаці Беларусі. Дарэчы, «Ведамасці» аб гэтым падрабязна пісалі. І здаецца, ўчора гэта было. Але ж не, восем гадоў мінула. 
 



Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях