Ад мiнулага да сучаснага: на «Ракеце» па Сажу | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дарья Моложавская Дарья Моложавская Автор текста
10:00 28 Апреля 2022 Общество

Ад мiнулага да сучаснага: на «Ракеце» па Сажу

Працягваем сачыць за тым, як змяняўся наш горад за дзесяцігоддзі. Сёння мы прапануем вам завітаць у Гомельскі парк.

Амаль усе фотаздымкі мінулых гадоў цікава разглядаць, успамінаць і параўноўваць. Але паглядзіце на гэты: знакаміты Кіеўскі спуск зусім не той, якім мы яго бачым сёння. Дакладней, спуск той жа, але ж вакол нібы зусім іншы горад – ні скульптуры старадаўняга гамяльчаніна, ні набярэжнай, ні пешаходнага маста. Пры гэтым месца такое ж зялёнае і ўтульнае. 


На першым плане фота 1961 года можна ўбачыць сапраўдныя рарытэты і ў нейкім сэнсе знакавыя месцы Гомеля сярэдзіны мінулага стагоддзя – плывучы рэстаран «Якар», а далей, за дрэвамі, дэбаркадэр-рачны вакзал «Гомель».


Цікавая дэталь. Старажылы, якія сваімі ўспамінамі напаўняюць жыццём калекцыю фотаздымкаў гамяльчаніна Аляксандра Весніна (менавіта ёю мы часта карыстаемся), адзначаюць, што злева ад дарогі, на схіле ў густой зелені знаходзіцца скульптура з выявамі Сталіна і Леніна. Да гэтага яна размяшчалася бліжэй да цэнтральнага ўваходу ў парк, але была перанесена. 



Да пачатку мінулага стагоддзя Кіеўскі спуск меў назву Саборны. Таму што пачынаўся ад Саборнай плошчы. Назва, якую ён атрымаў пазней, звязана з тым, што ўнізе спуска быў прышвартаваны рачны вакзал, ад якога адплывалі параходы, а потым «Ракеты» ў бок Кіева. 

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N