Ад мiнулага да сучаснага: Савецкая – Румянцаўская – Прабойная | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дарья Моложавская Дарья Моложавская Автор текста
14:00 16 Июня 2022 Общество

Ад мiнулага да сучаснага: Савецкая – Румянцаўская – Прабойная

Так, у сённяшнім выпуску гаворка пойдзе пра галоўную вуліцу абласнога цэнтра – Савецкую. А дакладней пра невялікі яе адрэзак. 

Цікавы фотаздымак з участкам вуліцы трапіўся ў электроннай фотакалекцыі гамяльчаніна Аляксандра Весніна. Цікавы ён па некалькіх прычынах. Па-першае, зроблена картка прыкладна ў 1920-1930-я гады, што само па сабе крута, таму што дазваляе ўявіць, як выглядала вуліца амаль сто гадоў назад. Па-другое, увагі на ім заслугоўвае амаль кожная дэталь: і матэрыял, з якога зроблена маставая, і хлопчык пасярод дарогі, і адсутнасць аўтаруху, святлафораў… Зразумела, такі быў час. Але ж, згадзіцеся, цікава ўявіць!


Пры гэтым некаторыя дэталі захаваліся і трапілі на сучасны фотаздымак – тая ж пошта на скрыжаванні вуліц Савецкай і Камунараў. А некаторыя будынкі атрымалі новы выгляд. Напрыклад, на месцы сённяшняга старога ўнівермага раней існавала вядомая гістарычнімі падзеямі (Стракапытаўскі мяцеж) гасцініца «Савой». Пабудавалі яе ў 1911 годзе. Акрамя гасцініцы, тут размяшчаліся рэстаран, тэатр, більярд, бібліятэка і іншае. З часам назначэнне памяшканняў мянялася. Але ж пасля вайны ад яе мала што засталося, і будынак не аднаўлялі. На месце гасцініцы разбілі сквер. Стары ўнівермаг пабудавалі толькі ў 1959 годзе.

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N