Масштабна! Ярка! Грандыёзна! Так у гімназіі № 36 імя І. Мележа адсвяткавалі Шырокую Масленіцу. | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Елена Самойлова Елена Самойлова Автор текста
21:17 16 Марта 2024 Общество

Масштабна! Ярка! Грандыёзна! Так у гімназіі № 36 імя І. Мележа адсвяткавалі Шырокую Масленіцу.

 “Не горш, чым на гарадскіх плацоўках”, - у адзін голас каменціравалі прысутныя незвычайнае свята, якое ладзіцца ў гімназіі ўпершыню.

Галоўныя арганізатары - бацькі вучняў, а ўдзельнікі мерапрыемства - хлопчыкі і дзяўчынкі з 1-га па 11-ы клас. Квэсты, батлы, спартыўныя спаборніцтвы, яркія падвор'і, выставы - усё спрыяла выдатнаму настрою ўсіх прысутных. Яркія касцюмы, незвычайны антураж, неверагодная атмасфера свята. Талент навучэнцаў, інтэлект, творчыя і спартыўныя здольнасці дазволілі ім паспяхова зладзіць з усімі заданнямі.
















Ад кожнага класа былі арганізаваны цікавыя выпрабаванні, інтэлектуальныя гульні, майстар-класы і, канешне, смачныя пачастункі, сярод якіх - абавязкова бліны. Скончылся свята традыцыйным спальваннем чучала Масленіцы.

Як адзначыла дырэктар Алена Бярыдзэ, дэвіз гімназіі - “Сям’я і школа: погляд у адным напрамку!”, - які з кожным днём пацвярджаецца не словамі, а на справе. Масленіца ладзілася з мэтай аб’яднаць усіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу: вучняў, педагогаў, бацькоў. І гэта атрымалася.

Автор фото: Гимназия №36 им. И. Мележа

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N