«МОВА» ў Гомелі: на вуліцы Кірава ўстановяць арт-інсталяцыю. Даведаліся, дзе і калі | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дарья Моложавская Дарья Моложавская Автор текста
10:11 21 Февраля 2020 Общество

«МОВА» ў Гомелі: на вуліцы Кірава ўстановяць арт-інсталяцыю. Даведаліся, дзе і калі

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, кампанія А1 прадставіла новы праект, дзякуючы якому ў рамках ініцыятывы «Веліч роднай мовы» вясной 2020 года ў Гомелі і найбуйнейшых гарадах Беларусі – Брэсце, Віцебску, Гродне, Магілёве і Мінску – з’явіцца серыя мастацкіх інсталяцый. Гэта будуць наборы інтэрактыўных скульптур, якія разам утвараюць слова «МОВА».


Манументальныя тэкставыя інсталяцыі стануць месцамі камфортнага адпачынку, бо фактычна яны з’яўляюцца вулічнай мэбляй, вырабленай з дрэва і металу. Аўтар арт-аб’ектаў – вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі. Паводле яго задумцы, «МОВА» стане месцам камунікацыі, дзе людзі змогуць сустракацца і зручна размяшчацца на вялікіх літарах.

 Віцебск


Лакальныя асаблівасці кожнага з шасці рэгіёнаў будуць паказаны праз колер інсталяцый – ідэя распрацавана выдатным дызайнерам, мастаком і паэтам Міхасём Анемпадыставым у кнізе «Колер Беларусі», і ў тым ліку асноўваецца на даследаваннях беларускага этнографа Міхася Раманюка, які рэканструяваў традыцыйныя колеры розных рэгіёнаў Беларусі.

«З дапамогай арт-інсталяцый мы хацелі б падкрэсліць, што родная мова – гэта вельмі прыгожа, яе прысутнасць змяняе да лепшага ўсё вакол нас. А1 невыпадкова ўзялася за рэалізацыю такога праекту, бо прэзентацыя нацыянальных феноменаў і падтрымка беларускай мовы – найважнейшыя кірункі дзейнасці нашай кампаніі. Калі ўсе арт-аб’екты будуць устаноўлены, плануем стварыць каля іх сетку бясплатнага Wi-Fi ад А1», – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

Брэст


Інсталяцыя ў Гомелі размесціцца на вуліцы Кірава, 32а – побач з Інстытутам механікі металапалімерных сістэм. Для яе падабрана спалучэнне блакітнага, жоўтага, шэрага, чырвонага і чорнага колераў.

«Чорны і чырвоны – базавыя колеры кожнага з арт-аб’ектаў, і яны будуць выкарыстоўвацца ва ўсіх гарадах. Астатнія колеры абсалютна розныя, яны падкрэсліваюць адметнасці кожнага рэгіёну. Пры распрацоўцы іх спалучэнняў улічвалася мноства ўнікальных мясцовых асаблівасцяў, напрыклад, прыродных: зеляніна паркаў Гомельшчыны, шэрань Палескіх балот, блакіт азёр Віцебшчыны і гэтак далей», ­– патлумачыў Павел Вайніцкі.

 Гродна


Такім чынам, для інсталяцыі ў Брэсце выбраны зялёны, розныя адценні сіняга, чырвоны і чорны колеры. «МОВА» ў Віцебску выканана ў характэрных колерах творчага аб’яднання УНОВІС. Арт-аб’екты ў Гродне будуць жоўтага, розных адценняў сіняга, чырвонага і чорнага колераў. У Магілёве з’явіцца арт-аб’ект зялёнага, блакітнага, жоўтага, чырвонага і чорнага колераў. У Мінску – сіняга, зялёнага, жоўтага, чырвонага і чорнага. «Мэта проекта - папулярызаваць родную мову. Яго ўнікальнасць – у спалучэнні ўтылітарнай і мастацкай функцый трохмерных інсталяцый. Асобна варта адзначыць вялікі турыстычны патэнцыял праекта», – падкрэсліў ініцыятар праекта «Веліч роднай мовы» Захар Дудзінскі.

Ва ўсіх гарадах інсталяцыі з’явяцца вясной.






Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N