Па-беларуску з маленства: конкурс чытальнiкаў у дзiцячым садку №77 | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Евгения Мироновская Евгения Мироновская Автор текста
11:05 06 Мая 2023 Общество

Па-беларуску з маленства: конкурс чытальнiкаў у дзiцячым садку №77

Чарговы конкурс чытальнiкаў пад дэвiзам «Праз лiтаратурную спадчыну – да авалодвання роднай мовай» прайшоў у дзiцячым садку № 77.


Дарэчы, кожны чацвер у гэтай дашкольнай установе – дзень беларускай мовы. Заўжды прыемна назiраць, як з самай ранiцы хлопчыкi i дзяўчынкi вiтаюць адзiн аднаго на роднай мове, жадаюць добрай ранiцы сваiм выхавальнікам i працаўнiкам садка.

У апошнi чацвер красавіка ў рамках тэматычнага тыдня тут прайшоў конкурс чытальнiкаў «Мова роднай краiны» сярод выхаванцаў старэйшых i сярэднiх груп. Усе ўдзельнiкi паказалi выдатную падрыхтоўку: выразнае чытанне i майстэрства. Дзецi чыталі вершы на беларускай мове аб родным краi, удзельнiчалi ў вiктарынах i гульнях на беларускую тэматыку.



– Вельмi важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць, – гаворыць намеснік загадчыцы дзіцячага сада Ганна Бураўчанка. – Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi надаем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей, далучаем іх да нацыянальнай культуры з самага маленства.


Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N