У Гомелі ўстанавілі "МОВУ". Фотафакт | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дарья Моложавская Дарья Моложавская Автор текста
22:34 18 Мая 2020 Общество

У Гомелі ўстанавілі "МОВУ". Фотафакт

ФОТАФАКТ

У скверы імя В. Белага, побач з БелДУТам, практычна завершана ўстаноўка незвычайнай мастацкай інсталяцыі. Вялізныя рознакаляровыя літары, з якіх складаецца слова «МОВА», з'явіліся дзякуючы кампаніі А1. Як раней адзначалі арганізатары, з літарамі можна будзе не толькі сфатаграфавацца, але і адпачыць на іх – інсталяцыя па сутнасці з'яўляецца вулічнай мэбляй, зробленай з дрэва і металу.

Гомель - першы горад, дзе з'явіўся падобны аб'ект. На працягу бліжэйшых месяцаў такия ж будуць устанощлены кампаніяй А1 сумесна з ініцыятывай «Веліч роднай мовы» ў шасці найбуйнейшых гарадах Беларусі.

Па задуме іх аўтара, вядомага беларускага скульптара Паўла Вайніцкага, колеравая гама для інсталяцый у Гомелі, а таксама Брэсце, Магілёве, Віцебску, Гродне і Мінску падбіралася так, каб паказаць культурныя, гістарычныя і ландшафтныя адметнасці кожнага рэгіёна краіны.

Для «МОВЫ» ў Гомелі падабрана спалучэнне блакітнага, жоўтага, шэрага, чырвонага і чорнага колераў. Большасць з іх традыцыйна выкарыстоўваецца ў афіцыйнай геральдыцы Гомельшчыны. Акрамя таго, гэта поўдзень Беларусі, яе курортная частка, якую перасякаюць найбуйнейшыя рэкі краіны: Сож, Дняпро і Прыпяць. Водны ландшафт, пяскі пляжаў і водмеляў, мноства зялёных паркаў – усё гэта выяўляецца праз мяккія рэлаксацыйныя колеры арт-аб’екта. Неўзабаве каля яго з’явіцца сетка бясплатнага Wi-Fi ад А1.





Автор фото: фота А1

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N