У сярэдняй школе № 41 рэалізуецца творчы праект па духоўна-маральнаму выхаванню | Новости Гомеля
Татьяна Сычкова Татьяна Сычкова Автор текста
17:00 06 Декабря 2021 Общество

У сярэдняй школе № 41 рэалізуецца творчы праект па духоўна-маральнаму выхаванню

У сярэдняй школе № 41 ужо на працягу трох гадоў рэалізуецца раённы творчы праект па духоўна-маральнаму выхаванню. Ён павінен дапамагчы кожнаму навучэнцу вызначыць каштоўнасныя асновы ўласнага жыцця.



Падчас рэалізацыі інавацыйнага праекта педагогі школы выкарыстоўваюць разнастайныя метады і формы работы. 

– Задача настаўніка не толькі ў тым, каб узброіць дзяцей глыбокімі і трывалымі ведамі, але і ў тым, каб сфарміраваць у школьнікаў духоўна-маральныя якасці, выхаваць патрыятызм, развіваць творчае мысленне, пазнавальную актыўнасць, уменне самастойна карыстацца рознымі крыніцамі інфармацыі, арыентавацца ў падзеях сённяшняга дня, – звяртае ўвагу настаунiк СШ № 41 Таццяна Канавалава. – Так педагогі нашай школы засвойваюць вопыт правядзення інтэграваных урокаў духоўна-маральнага зместу, надаюць вялікае значэнне сістэме дадатковай адукацыі. 

У рамках пазаўрочнай дзейнасці ў школе працуюць шматлікія кружкі. Для дзіцяці ствараецца асаблівая адукацыйная прастора, якая дазваляе развіваць уласныя інтарэсы, паспяхова праходзіць сацыялізацыю на новым жыццёвым этапе, асвойваць культурныя нормы і каштоўнасці. Сумесная праца і адпачынак заўсёды ўмацоўваюць сям’ю. Таму шмат мерапрыемстваў праводзіцца з удзелам бацькоў. 


Актыўны ўдзел школьнікаў у краязнаўчай працы пашырае іх далягляд, знаёміць з гаспадарчым жыццём нашай краіны, выхоўвае любоў да малой радзімы, гонар за свой народ, гуртуе навучэнцаў у дружны калектыў. 

– Мы лічым, што маральнае выхаванне на традыцыях праваслаўнага хрысціянства здольна дапамагчы педагогам навучыць сваіх выхаванцаў перамагаць у сабе чэрствасць і эгаізм, жорсткасць і зайздрасць, няўпэўненасць і слабасць, а бацькам нагадаць, што шчасце ў сям’і не прыходзіць само, а толькі праз любоў і давер, – адзначыла педагог. – І ўся наша старанная праца прывядзе да чаканага выніку: зніжэння неспрыяльных сацыяльных паказчыкаў і вастрыні духоўна-маральнага крызісу ў моладзевым і падлеткавым асяроддзі, умацавання інстытута сям’і, беражлівых адносін моладзі да помнікаў духоўнай культуры і роднай зямлі.

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях