Владимир Гаврилович: С днём рождения, мой город! | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
15:26 13 Сентября 2024 Общество 1064

Владимир Гаврилович: С днём рождения, мой город!

Дарагія мае гамяльчане! Сардэчна віншую усіх вас з Днём роднага горада! 

Для многіх наш прыгожы, утульны і камфортны горад над Сожам з самага дзяцінства родны, і яны проста любяць яго ўсім сэрцам. 



Для многіх, хто воляй лёсу стаў гамяльчанінам, пераехаўшы сюды на працу ці на вучобу, ён таксама вельмі хутка становіцца блізкім, родным. Такая асаблівасць у нашага старажытнага і сучаснага абласнога цэнтра! 

Дык няхай так будзе заўсёды! Давайце разам і надалей любіць і клапаціцца пра наш слаўны Гомель, каб кожны з нас, яго жыхароў, жыў тут па-чалавечы, шчасліва. 



А гэта магчыма толькі тады, калі мы будзем шчыра, самааддана працаваць, каб горад і ўся краіна наша крочыла наперад у сваім развіцці, каб мы мелі магчымасць пад мірным небам гадаваць сваіх дзяцей і ўнукаў. 

Жадаю Вам, паважаныя сябры, любові адзін да аднаго, міру і дабрабыту, новых здзяйсненняў! 

Уладзімір Гаўрыловіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальга сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, празаік, публіцыст, драматург

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N