В Гомеле прошло открытое первенство области по конному спорту | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Міхась Болсун Міхась Болсун Автор текста
11:00 04 Августа 2017 Спорт

В Гомеле прошло открытое первенство области по конному спорту

Чатыры дні ў Гомелі праходзіла адкрытае першынство вобласці па коннаму спорту. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 40-ка наезнікаў – навучэнцаў ГАЦАР ад 15-ці да 21-го года. 

Прыгажосць коннага спорту агульнавядомая. Хаця, калі назіраеш за спрытам, майстэрствам наезнікаў, разумееш, што за знешняй грацыёзнасцю стаіць доўгая і нялёгкая праца спартсменаў і іх трэнераў. Таму і перамога на спаборніцтвах прыносіць асаблівую радасць. Вось і па выніках першынства такое пачуццё было ўласціва і лідарам, і прызёрам. 

У выездках «Папярэдні прыз» і «Асабісты прыз» двайную перамогу святкавала Настасся Нікалаенка, якая выступала на кані Лінкольн. У двухбор’і першае месца заняла Вікторыя Сіліна на Сегменце. 

У праграме першынства большую частку заняло пераадольванне перашкод рознай вышыні. Маршрут №1 (90 см) лепш іншых прайшла Настасся Палехіна на кані Фабрыкант. Найбольшая ж колькасць перамог у Марыі Мураўёвай. Яна заваявала «золата» пры пераадольванні маршрута №1 (100 см) на Прэм’еры і пры праходжанні маршрута з 130-сантыметровымі перашкодамі на кані Гербарый. У дзяўчыны апрача гэтага ёсць яшчэ «серабро» і «бронза». Вопытнай Надзеі Бандарэнка не было роўных на маршруце з вышынёй перашкод 110 см на Барселоне.

Абласное першынство спецыялісты разглядаюць як этап падрыхтоўкі да алімпійскіх дзён моладзі Рэспублікі Беларусь па пераадольванню перашкод, якія пройдуць на пачатку верасня ў Барані. 

2_1.jpg

2_2.jpg

2_3.jpg

2_4.jpg

2_5.jpg

2_6.jpg

2_7.jpg

2_8.jpg

2_9.jpg

2_10.jpg

2_11.jpg

2_12.jpg

2_13.jpg

2_14.jpg

2_15.jpg

dsc_8052-2.jpg

2_17.jpg

2_18.jpg

2_19.jpg

2_20.jpg


Автор фото: Анна Пащенко

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N