ФК "Гомель" - ФК "Шахтер" (Солигорск) - 0:0 | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Михаил Болсун Михаил Болсун Автор текста
09:40 08 Августа 2017 Спорт

ФК "Гомель" - ФК "Шахтер" (Солигорск) - 0:0

Напярэдадні чэмпіён краіны і бліжэйшы сусед салігорцаў па табліцы БАТЭ нечакана прайграў «Мінску», пагэтаму няцяжка здагадацца, з якім намерам ехалі падначаленыя Марэка Зуба ў горад над Сожам. Для іх з’явілася магчымасць павялічыць адрыў ад барысаўскага ФК і замацаваць лідарства. 

У самым пачатку матча гаспадары маглі парадаваць. На 7-й хвіліне Ігар Ражкоў зрабіў выдатную перадачу Аляксандру Бацішчаву. Той прабіў моцна, але мяч размінуўся з рамкай. І тут жа госці ствараюць убойны момант. Дзяніс Лапцеў скінуў мяч Віталю Лісаковічу, які левай нагой пасылае мяч пад перакладзіну. Наш варатар Алег Кавалёў у прыгожым скачку адводзіць пагрозу. Затым каманды абмяняліся яшчэ некалькімі вострымі момантамі. Гульня глядзелася. Надзейна гулялі варатары. На 33-й хвіліне Алег Кавалёў выцягнуў мяч у скачку пасля пушачнага «выстралу» капітана гасцей Паўла Рыбака. І усё ж трэба адзначыць, што госці выглядалі больш сыгранымі, настойліва ішлі наперад, атакавалі. За першыя 38 хвілін матча яны разыгралі пяць вуглавых.

Другую палавіну гульні каманды таксама пачалі актыўна. На 48-й хвіліне зноў вызначыўся Кавалёў, які абыграў Віталя Лісаковіча. А затым і галкіпер «Шахцёра» Іван Караджаў у вострай сітуацыі адбіў удар Руслана Юдзянкова са стандарта. У канцы матча мог вызначыцца Таміслаў Кіш, які выйшаў на замену ў гасцей. Яго удар з вострага вугла зноў жа адвёў вартавы варот гамяльчан. Матч так і закончыўся «сухаром» – 0:0. 

dsc_9195-2.jpg

dsc_9201-2.jpg

dsc_9232-2.jpg

dsc_9239-2.jpg

dsc_9246-2.jpg

dsc_9257-2.jpg

dsc_9258-2.jpg

dsc_9265-2.jpg

dsc_9276-2.jpg

dsc_9284-2.jpg

dsc_9304-2.jpg

dsc_9306-2.jpg

dsc_9309-2.jpg

dsc_9314-2.jpg

dsc_9324-2.jpg

dsc_9338-2.jpg

dsc_9354-2.jpg

dsc_9370-2.jpg


Автор фото: Анна Пащенко

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N